Moody's Investors Service

міжнароднае рэйтынгавае агенцтва

Moody’s Investors Service, скарочана Moody’s — міжнароднае рэйтынгавае агенцтва. Moody’s зьяўляецца даччынай кампаніяй Moody's Corporation. Займаецца прысвойваньнем крэдытных рэйтынгаў, дасьледаваньнямі і аналізам рызыкі. Moody’s разам са Standard & Poor's і Fitch Ratings уваходзіць у «вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Moody's Investors Service
Выява лягатыпу
Заснаваная 1909
Заснавальнікі Джон Мудзі
Краіна ЗША
Разьмяшчэньне Нью-Ёрк
Адрас Грынвіч стрыт, 250 (новы Міжнародны гандлёвы цэнтар)
Галіна міжнароднае рэйтынгавае агенцтва
Абарачэньне $6 млрд (2021)
Апэрацыйны прыбытак 1,88 млрд $ (2022)
Чысты прыбытак 1,37 млрд $ (2022)
Матчына кампанія Moody's Corporation[d]

У групу кампаній Moody’s уваходзяць таксама аналітычная служба Moody’s Analytics, дасьледчы цэнтар Moody’s Research Labs Inc. і дабрачынны фонд Moody’s Foundation. У 2019 годзе агульная колькасьць супрацоўнікаў Moody’s Corporation складала каля 11,1 тысяч чалавек у 40 краінах сьвету, абарот карпарацыі быў роўны 4,8 млрд даляраў ЗША.

Moody’s было заснавана Джонам Мудзі ў 1909 годзе для выпуску дапаможнікаў па статыстыкаі зьвязаным з акцыямі і аблігацыямі і рэйтынгамі аблігацый. У 1975 годзе Камісія па каштоўных паперах і біржах ЗША прысвоіла кампаніі статус нацыянальна прызнанай статыстычнай рэйтынгавай арганізацыі (NRSRO)[1]. Пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў валоданьня Dun & Bradstreet, Moody’s Investors Service стала асобнай кампаніяй у 2000 годзе. Карпарацыя Moody’s была створана як холдынгавая кампанія[2].

Клясыфікацыя рэйтынгаў

Згодна з Moody’s, мэта іх рэйтынгаў у тым, каб «даць інвэстарам простую сыстэму градацыі, з дапамогай якой можна вызначыць будучую адносную крэдытаздольнасьць каштоўных папер». Да кожнага з сваіх рэйтынгаў ад Aa да Caa Moody’s дадае лікавыя мадыфікатары 1, 2 і 3; чым менш лік, тым вышэй рэйтынг. Aaa, Ca і C не зьмяняюцца такім чынам. Як тлумачыць Moody’s, яго рэйтынгі «не павінны лічыцца рэкамендацыямі» і не прызначаныя для таго, каб служыць адзінай асновай для прыняцьця інвэстыцыйных рашэньняў. Акрамя таго, яго рэйтынгі не адлюстроўваюць рынкавую цану, хоць рынкавыя ўмовы могуць уплываць на крэдытныя рызыка[3][4].

Moody’s крэдытныя рэйтынгі
Інвэстыцыйны ўзровень
РэйтынгДоўгатэрміновыя рэйтынгіКароткатэрміновыя рэйтынгі
AaaСамы высокі ўзровень і самая нізкая крэдытная рызыка.Prime-1
Найлепшая здольнасьць пагашаць кароткатэрміновыя пазыкі
Aa1Высокі ўзровень і вельмі нізкая крэдытная рызыка.
Aa2
Aa3
A1Вышэйшая за сярэдні ўзровень і нізкая крэдытная рызыка.
A2Prime-1/Prime-2
Найлепшая здольнасьць або высокая здольнасьць пагашаць кароткатэрміновыя пазыкі
A3
Baa1Сярэдні ўзровень, з некаторымі спэкулятыўнымі элемэнтамі і ўмеранай крэдытнай рызыкай.Prime-2
Высокая здольнасьць пагашаць кароткатэрміновую запазычанасьць
Baa2Prime-2/Prime-3
Высокая здольнасьць або прымальная здольнасьць пагашаць кароткатэрміновую запазычанасьць
Baa3Prime-3
Прымальная здольнасьць пагашаць кароткатэрміновую запазычанасьць
Спэкулятыўны ўзровень
РэйтынгДоўгатэрміновыя рэйтынгіКароткатэрміновыя рэйтынгі
Ba1Мяркуецца, што існуюць спэкулятыўныя элементы і значныя крэдытныя рызыкі.Not Prime
Не ўваходзяць ні ў адну з галоўных катэгорый
Ba2
Ba3
B1Ацэнены як спэкулятыўны і з высокай крэдытнай рызыкай.
B2
B3
Caa1Нізкі ўзровень і вельмі высокая крэдытная рызыка.
Caa2
Caa3
CaУ вышэйшай ступені спэкулятыўны, з верагоднасьцю блізкага дэфолту або ў стане дэфолту, але з некаторай магчымасьцю вяртаньня асноўнай сумы пазыкі і адсоткаў.
CСамая нізкая якасьць, звычайна пры дэфолце і нізкай верагоднасьці спагнаньня асноўнай сумы пазыкі або адсоткаў.

Крыніцы