The Hooters

The Hooters — амэрыканскі рок-гурт, які ўзьнік у 1980 годзе ў Філадэлфіі (штат Пэнсыльванія, ЗША).

The Hooters

The Hooters — выступ у 2007 годзе
Інфармацыя
Гады19801995, 20012007
АдкульФіладэлфія, Пэнсыльванія, ЗША
Моваангельская
Жанр(ы)рок, ска, новая хваля
ВыдавецColumbia, MCA, Megaforce
Зьвязаныя праектыСындзі Лопэр
УдзельнікіЭрык Базыліян
Роб Гаймэн
Дэвід Юсыкінэн
Джон Лілі
Фран Сьміт-малодшы
Былыя ўдзельнікіБоб Кінг
Бобі Ўудс
Джон Кузма
Роб Мілер
Эндзі Кінг
Міндзі Джостын
hootersmusic.com
The Hooters на ZMF 2018 Фрайбург-ім-Брайсгаў

Гісторыя

Два заснавальнікі гурту, Эрык Базыліян і Роб Гаймэн, пазнаёміліся ў 1971 годзе ва Ўнівэрсытэце Пэнсыльваніі і гулялі там у гурце Baby Grand. The Hooters згралі свой першы канцэрт 4 ліпеня 1980 году. Спачатку гурт выступаў на пэнсыльванскай клюбнай сцэне. 25 верасьня 1982 году The Hooters адгулялі свой першы стадыённы канцэрт (разам з The Clash і Santana). Падзея адбылася ў Філадэлфіі. У 1983 годзе «Совы» выдалі свой першы альбом Amore. Наступны альбом, Nervous Night (1985), быў праданы ў колькасьці двух мільёнаў экзэмпляраў і набыў плятынавы статус. На працягу наступных васьмі гадоў гурт выпусьціў яшчэ тры альбомы: One Way Home (1987), Zig Zag (1989), Out of Body (1993). З 1995 па 2001 год The Hooters узялі паўзу ў музычнай дзейнасьці, а ўдзельнікі гурту заняліся сваімі праектамі. «Совы» вярнуліся на сцэну ў 2001 годзе. У 2007 быў выдадзены альбом Time Stand Still.

Дыскаграфія

ГодНазва
Студыйныя альбомы
1983Amore
1985Nervous Night
1987One Way Home
1989Zig Zag
1993Out of Body
2007Time Stand Still
2023Rocking & Swing
Канцэртныя альбомы
1994The Hooters Live
2008Both Sides Live
Складанкі
1996Hooterization: A Retrospective

Вонкавая спасылка