Visual Studio

Visual Studio (бел. зрокавае вывучэньне) — інтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі Microsoft, што выпускаецца з красавіка 1995 году. Дазваляе распрацоўваць праграмы пад Windows і вэб-сайты, вэб-дадаткі, вэб-службы ў родным і кіраваным кодах з падтрымкай плятформаў Microsoft Silverlight, Windows API, Windows Forms, Windows Presentation Foundation і Windows Store. Улучае рэдактар зыходнага коду з падтрымкай кантэкстнага(en) аўтадапаўненьня(en) і перапрацоўкі коду(en). Убудаваны адладнік дазваляе выпраўляць зыходны і родны коды. Астатнія ўбудаваныя прылады складаюцца з рэдактара формаў для стварэньня графічнага інтэрфэйсу, вэб-рэдактара, дызайнэра клясаў і дызайнэра схемы базы зьвестак. Дазваляе ствараць і падлучаць дадаткі для падтрымкі кантролю вэрсіяў зыходнага коду (Subversion і Visual SourceSafe), рэдагаваньня і візуальнага праектаваньня коду на прадметна-арыентаваных мовах праграмаваньня і дапаможных прыладаў цыклю распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня (Team Explorer для працы з Team Foundation Server).

Visual Studio
РаспрацоўкаMicrosoft (Рэдманд(en), штат Вашынгтон, ЗША)
Апошняя вэрсіяVisual Studio 2013 Update 1 (12.0.30110.00) (20 студзеня 2014 г.; 10 гадоў таму)
Напісаны наC++, C#
АСMicrosoft Windows
Тыпінтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі
Ліцэнзіякарыстальніцкая
Афіцыйная старонкаwww.visualstudio.com

Мае ўбудаваную падтрымку моваў праграмаваньня С, C++, C#, F#, VB.NET. Асобнай устаноўкі вымагаюць мовы M, Python і Ruby. Таксама падтрымліваюцца XML/XSLT, HTML/XHTML, JavaScript і CSS. Архітэктура праграмы падтрымлівае дадаткі іншых распрацоўнікаў, што пашыраюць магчымасьці асяродзьдзя распрацоўкі. Найбольш ужываныя зь іх: ReSharper, Visual Assist X, AnkhSVN.

Складнікі

  • Visual Basic .NET
  • Visual C++
  • Visual C#
  • Visual F#
  • Microsoft SQL Server

Уласьцівасьці выданьняў

ВыданьнеДадаткіШаблёны
праектаў
Лучнасьць зь
сеткай распрацоўкі
АдладАбрысСтатычны
разбор
Кантэкстны
сьлед
Тэст
частак
Пакрыцьцё
коду
Тэст коду
інтэрфэйсу карыстача
Разбор уплыву
тэсту
Тэст
загрузкі
Досьледнае
кіраваньне
Архітэктура і
мадэлёўка
Дарэчна
Windows Phone
ExpressЧастковаЧастковаЁсьцьЁсьць
ProfessionalЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьць
PremiumЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЧастковаЁсьць
UltimateЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьць
Test ProfessionalЁсьцьЁсьцьЁсьць

Мінуўшчына

Да выхаду 4-ай вэрсіі асяродзьдзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і SourceSafe пастаўляліся ў якасьці самастойных пакетаў.

Афіцыйная
назва
Кодавая
назва
Унутраная
вэрсія
Вэрсія
.NET Framework
Дата
выхаду
Visual Studio4.0красавік 1995
Visual Studio 97Boston5.0люты 1997
Visual Studio 6.0Aspen6.0чэрвень 1998
Visual Studio .NET (2002)Rainier7.01.013 лютага 2002
Visual Studio .NET 2003Everett7.11.124 красавіка 2003
Visual Studio 2005Whidbey8.02.07 лістапада 2005
Visual Studio 2008Orcas9.03.519 лістапада 2007
Visual Studio 2010Dev10/Rosario10.04.012 красавіка 2010
Visual Studio 2012Dev1111.02.0, 3.0, 3.5, 4.0, 4.512 верасьня 2012
Visual Studio 2013Dev1212.02.0, 3.0, 3.5, 4.0, 4.5, 4.5.117 кастрычніка 2013

Вонкавыя спасылкі