Microsoft Visual Studio

Microsoft Visual Studio — лінейка прадуктаў кампаніі Майкрасофт, якія ўключаюць інтэграванае асяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння і шэраг іншых інструментальных сродкаў. Гэтыя прадукты дазваляюць распрацоўваць як кансольныя праграмы, так і праграмы з графічным інтэрфейсам, у тым ліку з падтрымкай тэхналогіі Windows Forms, а таксама вэб-сайты, вэб-праграмы, вэб-службы як у натыўным (машынным), так і ў кіруемых кодах для ўсіх платформ, якія падтрымліваюцца Microsoft Windows, Windows Mobile, Windows CE, .NET Framework, .NET Compact Framework і Microsoft Silverlight.

Microsoft Visual Studio
Выява лагатыпа
ТыпАсяроддзе распрацоўкі праграмнага забеспячэння
РаспрацоўшчыкMicrosoft
Напісана наC++[1] і C#[2]
Аперацыйная сістэмаMicrosoft Windows
Мовы інтэрфейсуРуская, Англійская, Французская, Нямецкая, Італьянская, Японская, Карэйская, Іспанская, Кітайская (спрошчаная і традыцыйная)
Першы выпуск1997
Апошняя версія2010 (10.0.40219.1) (11 сакавіка 2011)
Бэта-версія11 Beta (11.0.50214.1) (1 сакавіка 2012)
ЛіцэнзіяMicrosoft EULA
Сайтmicrosoft.com/visualstud…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Visual Studio складаецца з рэдактара зыходнага кода з падтрымкай тэхналогіі IntelliSense і магчымасцю найпрасцейшага рэфактарынгу кода. Убудаваны адладчык можа працаваць як адладчык узроўня зыходнага кода, так і як адладчык ўзроўня машыннага кода. Астатнія ўбудавальныя інструменты складаюцца з рэдактара форм для спрашчэння стварэння графічнага інтэрфейсу праграм, вэб-рэдактара, дызайнера класаў і дызайнера схемы базы даных. Visual Studio дазваляе ствараць і падключаць іншыя праграмы (плагіны) для пашырэння функцыянальнасці практычна на кожным узроўні, уключаючы дадаванне падтрымкі сістэм кантролю версій зыходнага кода (як напрыклад, Subversion і Visual SourceSafe), дадаванне новых набораў інструментаў (напрыклад, для рэдагавання і візуальнага праектавання кода на прадметна-арыентаваных мовах праграмавання ці інструментаў для іншых аспектаў цыклу распрацоўкі праграмнага забеспячэння (напрыклад, кліент Team Explorer для працы з Team Foundation Server).

Кампаненты

Visual Studio уключае адзін ці некалькі кампанентаў з наступных:

  • Visual Basic .NET, а да яго з’яўлення — Visual Basic
  • Visual C++
  • Visual C#
  • Visual F# (уключаны пачынаючы з Visual Studio 2010)

Шматлікія варыянты пастаўкі таксама ўключаюць:

  • Microsoft SQL Server або Microsoft SQL Server Express

У мінулым, у склад Visual Studio таксама ўваходзілі прадукты:

Версіі

Да выхаду Visual Studio Version 4.0 асяроддзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro і Source Safe пастаўляліся ў якасці самастойных пакетаў.

Афіцыйная
назва
Кодавая
назва
Унутраная
версія
Версія
.NET Framework
Дата
выхаду
Visual Studiox4.0xВясна 1995
Visual Studio 97Boston5.0x1997
Visual Studio 6.0Aspen6.0x1998-06
Visual Studio .NET (2002)Rainier7.01.02002-02-13
Visual Studio .NET 2003Everett7.11.12003-04-24
Visual Studio 2005Whidbey8.02.02005-11-07
Visual Studio 2008Orcas9.03.52007-11-19
Visual Studio 2010Dev10/Rosario10.04.02010-04-12
Visual Studio 11 Beta11.04.52012-03-01

Дадаткі

Visual Studio пабудавана на архітэктуры, якая падтрымлівае магчымасць выкарыстання ўбудавальных дадаткаў (англ.: Add-Ins) — плагінаў ад іншых распрацоўшчыкаў, што дазваляе пашыраць магчымасці асяроддзя распрацоўкі.

Некаторыя з найбольш папулярных дадаткаў:

  • ReSharper
  • Visual Assist X
  • AnkhSVN — свабодная рэалізацыя кліента Subversion у Visual Studio .NET 2002, 2003 (1-я версія) і 2005, 2008, 2010 (2-я версія).

Гл. таксама

  • .NET Framework
  • SharpDevelop — свабоднае асяроддзе распрацоўкі для C#, Visual Basic .NET і Boo.
  • MonoDevelop

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)