Аляксей Віктаравіч Мартынюк | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 мая 1972(1972-05-08) (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (2021) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Аляксей Віктаравіч Мартынюк (нар. 8 мая 1972, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі палітычных узаемаадносін і культурных кантактаў Усходняй Еўропы з Аўстрыяй у XIII—XVI стагоддзях, па візуальных крыніцах XIII—XVI стагоддзяў. Доктар гістарычных навук (2021), дацэнт (2005)[1].
Нарадзіўся 8 мая 1972 года ў Мінску[1].
Скончыў у 1997 годзе гістарычны факультэт БДУ, у 2002 годзе — дактарантуру Рурскага ўніверсітэта (г. Бохум, Германія). У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Усходнія, заходнееўрапейскія і рускія выяўленчыя крыніцы па гісторыі Мангольскай імперыі і дзяржаў — яе спадкаемцаў у XIII—XVI ст.» (Рурскі ўніверсітэт, г. Бохум, Германія), у 2003 годзе прайшоў настрыфікацыю ў Беларусі[1].
У 2003—2015 гадах выкладчык-сумяшчальнік на кафедры гісторыі Расіі гістфака БДУ. Пасля працаваў дацэнтам, загадчыкам кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ[1].
У 2021 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Аўстрыя і Усходняя Еўропа: станаўленне і развіццё палітычных узаемаадносін і культурных кантактаў (XIII—XV стст.)»[1].
З 2008 года рэдактар і выдавец навуковага зборніка «Studia Historica Europae Orientalis» («Даследаванні па гісторыі Усходняй Еўропы»)[1].
Напрамкі даследаванняў: гісторыя Усходняй Еўропы ў Сярэднявеччы і раннім Новым часе, візуальныя крыніцы, метадалогія гістарычнага даследавання, тэндэнцыі развіцця вышэйшай гуманітарнай адукацыі[1].
Лаўрэат прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (2020), конкурса 2021 года Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь на найлепшую доктарскую дысертацыю.
ISNI: 0000000459800766 · NUKAT: n2004094015 · SUDOC: 241453577 · VIAF: 40151897221124072879 · ЗЭКББ: SEK-570298 |