Нарматыўны кантроль

Нарматы́ўны кантро́ль (англ.: Authority control) у бібліятэчнай справе[en] — арганізацыя бібліятэчных каталогаў[fr] і бібліяграфічнай інфармацыі[1][2] шляхам прысваення кожнай тэме пэўнай назвы. Такія унікальныя загалоўкі паслядоўна выкарыстоўваюцца ў каталогу[3] і працуюць разам з іншымі арганізацыйнымі дадзенымі, напрыклад, перакрыжаванымі спасылкамі[3][4]. Кожны загаловак мае кароткае апісанне межаў дастасавальнасці і выкарыстання, такая арганізацыя дапамагае персаналу бібліятэк падтрымліваць каталог у актуальным стане і спрашчае працу даследчыкам[5].

Каталагізавальнікі прысвойваюць кожнай сутнасці (аўтар, кніга, серыя, выдавецтва) унікальны тэкставы ідэнтыфікатар, які паслядоўна выкарыстоўваецца для адназначнага апісання ўсіх адсылак да гэтай сутнасці, нават калі гэта варыянт запісу, псеўданім або крыптанім[6]. Унікальны загаловак дазваляе атрымаць усю рэлевантную інфармацыю, уключаючы звесткі аб звязаных з дадзенай сутнасцю[6]. Нарматыўны кантроль можа размяшчацца ў базе дадзеных і ўтрымліваць сувязі з іншымі сутнасцямі і іншымі базамі[7]. Таму нарматыўны кантроль — разнавіднасць бібліяграфічнага кантролю[en] і нарматыўнага слоўніка[en].

Хоць тэарэтычна нарматыўнаму кантролю можа падвяргацца любая інфармацыя (умоўныя загалоўкі, асабістыя імёны, карпаратыўныя назвы)[2], у бібліятэках каталогі звычайна сканцэнтраваны вакол імёнаў аўтараў і назваў кніг. Класіфікацыя Бібліятэкі Кангрэса выконвае падобную функцыю, хоць звычайна іх разглядаюць асобна. З часам запісы нарматыўнага кантролю патрабуецца змяняць і абнаўляць; хоць яго мэтай не з'яўляецца стварэнне ідэальнай непарыўнай сістэмы захоўвання дадзеных, ён дапамагае сістэматызаваць і шукаць інфармацыю[5].

Зноскі