Virtual International Authority File

VIAF (англ.: Virtual International Authority File — Віртуальны міжнародны аўтарытэтны файл[1]) — віртуальная сістэма міжнародных стандартаў для аўтарытэтнай інфармацыі (напрыклад, інфармацыі пра творы і іх аўтарах). У распрацоўцы праекта ўдзельнічала некалькі найбуйнейшых сусветных бібліятэк, у тым ліку Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бібліятэка Кангрэса ЗША.[2][3]

Virtual International Authority File (VIAF)
англ.: VIAF: Virtual International Authority File

URLVIAF.org
КамерцыйныНе
Тып сайтаПошукавая сістэма, электронны каталог
РэгістрацыяНе
Мова(-ы)англійская
УладальнікOCLC
АўтарJoint project of four library organizations
Пачатак працы2012
Бягучы статусПрацуе і развіваецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

VIAF з’яўляецца міжнародна прызнанай сістэмай класіфікацыі. Гэта сумесны праект некалькіх нацыянальных бібліятэк і кіруецца Анлайнавым камп'ютарным бібліятэчным цэнтрам (OCLC).[4] Праект быў ініцыяваны Нямецкай нацыянальнай бібліятэкай і Бібліятэкай Кангрэса ЗША. Праект заснаваны ў 2000 годзе.[5]

Кароткая гісторыя праекта[3]

У красавіку 1998 года Бібліятэка Кангрэса ЗША (LC), Нямецкая бібліятэка (DNB) і OCLC прыступілі да стварэння канцэптуальнага праекта, каб звязаць бібліяграфічныя запісы для асабістых імёнаў у адзіную сістэму.

VIAF Кансорцыум быў сфарміраваны па пісьмовай згодзе LC, DNB і OCLC у жніўні 2003 года. Пагадненне было падпісана на 69-й Генеральнай канферэнцыі IFLA, якая адбылася ў Берліне.

Нацыянальная бібліятэка Францыі (BNF) далучылася да пагаднення аб кансорцыуме 5 кастрычніка 2007 года.

Гэтыя чатыры арганізацыі - LC, DNB, BnF і OCLC - узялі на сябе ролю кіраўнікоў у кансорцыуме, маючы агульную адказнасць за VIAF, хостынг VIAF і пастаўку праграмнага забеспячэння, а таксама бібліяграфічны змест даных. Іншыя арганізацыі пазней далучыліся да кансорцыума, падаючы зыходныя файлы і досвед для прасоўвання VIAF.

У 2010 годзе сярод кіраўнікоў устаноў пачаліся сур'ёзныя перамовы і дыскусіі па доўгатэрміновай арганізацыйнай дамоўленасці для VIAF. Пасля разгляду розных варыянтаў і прынцыпаў працы аўтары пагадзіліся аднесці VIAF да службы OCLC. У 2011 годзе былі абмеркаваны дэталі пераходу і пасля згоды ўсіх удзельнікаў у 2012 годзе пачаўся гэты пераход.

Апісанне праекта

Мэта сістэмы - звязаць некалькі нацыянальных ідэнтыфікатараў (такіх, як нямецкі GND, (раней PND для асоб), амерыканскі LCCN, французскі BNF і іншыя) у адзіную сістэму класіфікацыі і пошуку інфармацыі. Запіс VIAF атрымлівае стандартны ўнікальны нумар, утрымлівае ўвесь набор першасных запісаў з зыходніка, а таксама высылаецца на арыгінальныя крыніцы. Даныя знаходзяцца ў свабодным інтэрнэт-доступе і могуць быць выкарыстаны для даследаванняў і абмену данымі і праз фонды бібліятэк у электронным відзе. Узаемнае абнаўленне ажыццяўляецца па пратаколе Ініцыятывы адкрытых архіваў (OAI).

Нумары файлаў таксама дадаюцца ў біяграфічныя і іншыя артыкулы Вікіпедыі.

Бібліятэкі-ўдзельнікі

№ п.п.Фатаграфія будынкаБеларуская назваНазва на мове арыгіналаРазмяшчэннеКраінаКод класіфікацыіПрыклад паказальніка
1Інстытут адзінага каталога італьянскіх бібліятэкIstituto Centrale per il Catalogo UnicoРымІталіяICCUIT/ICCU/RAVV/088390
2 Нямецкая нацыянальная бібліятэкаDeutsche NationalbibliothekФранкфурт-на-МайнеГерманіяGNDDNB/11864291X
3 Getty Research InstituteGetty Research InstituteЛос-Анджэлес, КаліфорніяЗШАJPGULAN/500327036
4 Бібліятэка і Архіў КанадыBibliothèque et Archives CanadaАтава, АнтарыаКанадаLACLAC/0040H0370F
5 Бібліятэка АлександрынаBibliotheca AlexandrinaАлександрыяЕгіпетEGAXAEGAXA/vtls000791617
6 Бібліятэка Кангрэсу + 8 бібліятэкLibrary of Congress (NACO consortium)ВашынгтонЗШАLCCNn/79/068416
7 Нацыянальная парламенцкая бібліятэка, Японія国立国会図書館Токіа і КіётаЯпоніяNDLNDL/00458898
8 Нацыянальная бібліятэка АўстралііNational Library of AustraliaКанбераАўстраліяNLANLA/000036180076
9 Нацыянальная бібліятэка ФранцыіBibliothèque nationale de FranceПарыжФранцыяBNFcb11926775j
10 Нацыянальная бібліятэка Ізраіляהספרייה הלאומיתІерусалімІзраільNLINLI/000131866
11 Нацыянальная бібліятэка ПартугалііBiblioteca Nacional de PortugalЛісабонПартугаліяBNPPTBNP/56654
12 Нацыянальная бібліятэка ІспанііBiblioteca Nacional de EspañaМадрыдІспаніяBNEBNE/XX933715
13 Нацыянальная бібліятэка ШвецыіKungliga BiblioteketСтакгольмШвецыяSELIBRSELIBR/97268
14 Нацыянальная бібліятэка ЧэхііNárodní knihovna České republikyПрагаЧэхіяNKCNKC/jn19981002230
15 Нацыянальная бібліятэка імя СечэніOrszágos Széchényi KönyvtárБудапештВенгрыяNSZLNSZL/000000001730
16RERO: Бібліятэчная сетка Заходняй ШвейцарыіRéseau des bibliothèques de Suisse occidentale or Westschweizer BibliothekverbundШвейцарыяRERORERO/vtls013481645
17Французскі бібліятэчны кансорцыум універсітэтаўSystème universitaire de documentationФранцыяSUDOCSUDOC/085948470
18 Швейцарская нацыянальная бібліятэкаSchweizerische Nationalbibliothek, Bibliothèque nationale suisse, Biblioteca nazionale svizzera, Rete delle bibliotheche della Svizzera occidentaleБернШвейцарыяSWNLSWNL/vtls000204495
19NUKAT: Адзіны каталог навуковых бібліятэк ПольшчыNUKAT: katalog zbiorów polskich bibliotek naukowychВаршаваПольшчаNUKATNUKAT/n/94202820
20Ватыканская апостальская бібліятэкаBibliotheca Apostolica Vaticana-ВатыканBAVBAV/ADV10242315
21BIBSYSBIBSYSТронхеймНарвегіяBIBSYSBIBSYS/x90952390
22Фламандскія публічныя бібліятэкіFlemish Public LibrariesБрусельБельгіяBIBNETBIBSYS/x90952390
23 Каралеўская бібліятэка Даніі + 1 бібліятэкаDanish Library CenterКапенгагенДаніяВBС8709791159102x
24Латвійская нацыянальная бібліятэка  (англ.)Latvijas Nacionālā bibliotēkaРыгаЛатвіяLNB-LNCLNB-LNC10-000012145
25 Нацыянальная бібліятэка ПольшчыBiblioteka Narodowa w WarszawieВаршаваПольшчаNLPNLP-a21143511
26 Бібліятэка КаталонііBiblioteca de CatalunyaБарселонаІспаніяBNCBNC-a10604303
27 Нацыянальная бібліятэка Люксембурга  (англ.)Bibliothèque nationale de LuxembourgЛюксембургЛюксембург

Бібліятэкі і праекты, якія ўдзельнічаюць у рэжыме тэсціравання

№ п.п.Фатаграфія будынкаБеларуская назваНазва на мове арыгіналаРазмяшчэннеКраінаКод класіфікацыіПрыклад паказальніка
1 Расійская дзяржаўная бібліятэкаРоссийская государственная библиотекаМаскваРасіяRSLRSL/nafpn-000084026
2 Каралеўская нацыянальная бібліятэка НідэрландаўKoninklijke BibliotheekГаагаНідэрландыNTANTA/068808658
3 Бібліятэка Нацыянальныя сходы  (англ.)国家图书馆管理局-СінгапурNLBNLB/18487957
4 Нацыянальная бібліятэка Ліванаالمكتبة الوطنية‎‎БейрутЛіванLNLLNL/33485
5Праект Персей  (англ.)Perseusуніверсітэт Тафтса (таварыства Макса Планка)ЗША (Германія)PERSEUSPERSEUS/author.236.1
6 ВікіпедыяWikipediaСан-ФранцыскаЗШАWikipedia
7International Standard Name Identifier  (англ.)ISNIЛонданВялікабрытаніяISNIISNI/0000 0001 2137 6443
8 Нацыянальная і ўніверсітэцкая бібліятэка ЗаграбаNacionalna i sveučilišna knjižnica u ZagrebuЗаграбХарватыя
92 недакументаваныя праекты

Зноскі

Спасылкі