Бальзамін звычайны

від раслін

Бальзамі́н звычайны[3][4] (Impatiens noli-tangere) — від травяністых раслін роду Бальзамін (Impatiens) сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae). Тыпавы від роду.

Бальзамін звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Impatiens noli-tangere L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29188
NCBI  127129
EOL  581164
IPNI  30208246-2
TPL  kew-2862919

Назва

Бальзамін звычайны, бальзамін[3], бальсаміна, пстрыкаўка, прыгаўка[5][6][7], бельсаміна, бельсаміна лесавая[8].

Апісанне

Аднагадовая расліна, 50-120 см вышынёй. Сцябло ў верхняй частцы злёгку галінастае, сакавітае, далікатнае. Лісце чаргаванае, чарашковае. Ліставыя пласціны ад эліптычных да яйкападобных, тонкія, з рэдка зубчастымі палямі (7—16 зубцоў з кожнага боку). Кветкі жоўтыя, з чырвонымі кропкамі, 2-3 см даўжынёй, павіслыя, з кручкападобным выгнутым шпорцам. Плод — 5-часткавая каробачка, якая разрываецца, калі гатовая, рассейваючы насенне ў паветры. 2n = 20[4][9][10].

Распаўсюджанне

Насяляе умераныя рэгіёны Еўразіі і паўночна-захад Паўночнай Амерыкі[11][12][13].

Ва Украіне від расце ў вільготных месцах у лясах і на балотах — у Карпатах, на Палессі, у лесастэпе, звычайна; у горным Крыме (на р. Бурульча), вельмі рэдка[4].

Галерэя

Зноскі

Літаратура

  • Траццякоў Д. І. Бальзамін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 226—227.
  • Победимова Е. Г. Род 872. Недотрога — Impatiens L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XIV. — С. 624—634. — 790 с. — 4 000 экз.

Спасылкі

  • Недотрога обыкновенная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)