Валерый Юр’евіч Каршакевіч

беларускі футбаліст

Валерый Каршакевіч (нар. 15 лютага 1988, Краснадар) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у казахстанскім клубе «Елімай» з Семея.

Футбол
Валерый Каршакевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імяВалерый Юр’евіч Каршакевіч
Нарадзіўся15 лютага 1988(1988-02-15)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Беларусь
Рост192 см
Вага86 кг[2]
Пазіцыяабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубКазахстан Елімай
Пасадатрэнер
Маладзёжныя клубы
Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Маладзечна10 (0)
2005—2007 Беларусь Шахцёр (Салігорск)0 (0)
2008 Беларусь Нафтан (Наваполацк)0 (0)
2009—2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)78 (3)
2013 Беларусь Дынама (Брэст)13 (0)
2014 Беларусь Белшына (Бабруйск)27 (2)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы)21 (1)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна)20 (1)
2017 Беларусь Слуцк30 (0)
2018 Беларусь Гомель16 (0)
2018 Беларусь Смалявічы12 (3)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў)8 (0)
2019 Расія Мардовія (Саранск)0 (0)
2020 Казахстан Тараз20 (1)
2021—2022 Казахстан Кызыл-Жар (Петрапаўлаўск)48 (5)
2023 Казахстан Елімай (Семей)26 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2006Беларусь Беларусь (да 19)1 (0)
2008Беларусь Беларусь (да 21)1 (0)
Трэнерская кар’ера
2024— Казахстан Елімай (Семей)трэнер

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Краснадары на радзіме маціа ва ўзросце 4-5 гадоў рамаз з бацькамі пераехаў у Мар’іну Горку, дзе і пачаў займацца футболам[3]. Некаторы час займаўся ў школе мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў ў «Маладзечне», потым гуляў за дубль салігорскага «Шахцёра» і наваполацкага «Нафтана». З 2009 года быў іграком жодзінскага «Тарпеда», з 2010 года трывала трапляў у асноўны склад.

У жніўні 2013 года пакінуў Жодзіна і стаў іграком брэсцкага «Дынама»[4]. У Брэсце адразу замацаваўся ў аснове, гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяняў траўміраванага капітана каманды Яўгена Клапоцкага.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Міхаілам Гарбачовым і Арцёмам Бобухам.

У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну» па заканчэнні кантракта[6]. Неўзабаве далучыўся да стану мікашэвіцкага «Граніта» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Спачатку быў асноўным цэнтральным абаронцам мікашэвічцаў, але з лета стаў пераважна выхадзіць на замену.

У студзені 2016 года пасля прагляду зноў стаў іграком «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У сезоне 2016 быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў жодзінцаў. У студзені 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9] і далучыўся да «Слуцка». Пазней часова пакінуў стан случан, каб прайсці прагляд у «Іртышы»[10], аднак у выніку вярнуўся і ў лютым падпісаў кантракт са «Слуцкам»[11]. Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы случан, у сезоне 2017 без замен адгуляў ва ўсіх 30 матчах каманды ў чэмпіянаце Беларусі.

У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[12], і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[13]. У складзе «Гомеля» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2018 года пакінуў гомельскую каманду і неўзабаве папоўніў склад «Смалявічаў»[14], дзе таксама стаў іграком асновы.

У лютым 2019 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[15]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан.

У жніўні 2019 года пасля прагляду перайшоў у расійскі клуб «Мардовія»[16], аднак да зімы не мог згуляць за яго з-за забароны на рэгістрацыю новых ігракоў. У студзені 2020 года, так і не згуляўшы за «Мардовію», падпісаў кантракт з казахстанскім «Таразам»[17]. У сезоне 2020 быў трывалым іграком стартавага складу, аднак у лютым 2021 года новы трэнер «Тараза» Вардан Мінасян перастаў разлічваць на беларускага абаронцу. У выніку той неўзабаве далучыўся да «Кызыл-Жара» і ў сакавіку афіцыйна перайшоў у гэты клуб[18]. Замацаваўся ў аснове петрапаўлаўскага клуба. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з «Кызыл-Жарам»[19]. Пакінуў петрапаўлаўскую каманду ў студзені 2023 года[20].

У лютым 2023 года стаў іграком адроджанага семейскага «Елімая»[21]. Дапамог клубу выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам па заканчэнні сезона 2023 пакінуў каманду[22] і ў пачатку 2024 года стаў памочнікам галоўнага трэнера «Елімая»[23].

Міжнародная кар’ера

У 2008 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы
2005 (1)Д3Маладзечна 100
2005 (2)дубльШахцёр 80
2006дубльШахцёр 240
2007дубльШахцёр 260
2008дубльНафтан 211
2009Д1Тарпеда 10
2010Д1Тарпеда 221
2011Д1Тарпеда-БелАЗ 300
2012Д1Тарпеда-БелАЗ 171
2013 (1)Д1Тарпеда-БелАЗ 81
2013 (2)Д1Дынама-Брэст 130
2014Д1Белшына 272
2015Д1Граніт 211
2016Д1Тарпеда-БелАЗ 201
2017Д1Слуцк 300
2018 (1)Д1Гомель 160
2018 (2)Д1Смалявічы 123
2019 (1)Д1Дняпро 80
2019/20 (1)Д2Мардовія 00
2020Д1Тараз 201
2021Д1Кызыл-Жар 253
2022Д1Кызыл-Жар 232
2023Д2Елімай 261

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[24].

Крыніцы

  • Валерий Каршакевич: «Задачи? Лучше мы поговорим о достигнутом, когда закончится сезон» (руск.). football.by (26 лютага 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Валерий Каршакевич перешел в брестское "Динамо" (руск.). football.by (10 жніўня 2013). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Валерий Каршакевич стал игроком "Белшины" (руск.). football.by (11 студзеня 2014). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • "Белшина" рассталась с Каршакевичем и Волковым (руск.). football.by (21 студзеня 2015). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • "Гранит" заключил контракты с Каршакевичем и Баскаковым (руск.). football.by (2 лютага 2015). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Каршакевич и Челядко подписали контракты с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (28 студзеня 2016). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Валерий Каршакевич покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (17 студзеня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Рочев и Тюнис на просмотре в "Слуцке", Шагоко, Игнатьев, Жевнеров и Хилькевич покинули тренировочный лагерь (руск.). football.by (24 студзеня 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Образов, Щегрикович и Каршакевич стали игроками "Слуцка" (руск.). football.by (2 лютага 2017). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Валерий Каршакевич покинул "Слуцк" (руск.). football.by (9 студзеня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Каршакевич заключил контракт с "Гомелем" (руск.). football.by (30 студзеня 2018). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Каршакевич перешел в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com.
  • Каршакевич стал игроком "Луча". Это 11-й клуб футболиста (руск.). football.by (13 лютага 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Валерий Каршакевич подписал контракт с "Мордовией". Но есть нюанс (руск.). football.by (6 жніўня 2019). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Каршакевич перешел в "Тараз" (руск.). football.by (29 студзеня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Каршакевич продолжит карьеру в "Кызыл-Жаре" (руск.). football.by (9 сакавіка 2021). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Каршакевич продлил контракт с "Кызыл-Жаром" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • "Кызыл-Жар" объявил о расставании с Каршакевичем и Тихоновским (руск.). football.by (14 студзеня 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Известный в КПЛ белорусский футболист нашел новый клуб в Казахстане (руск.). sports.kz (12 лютага 2023). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Валерий Каршакевич покинул "Елимай" (руск.). football.by (1 сакавіка 2024). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • Валерий Каршакевич стал помощником главного тренера "Елимая" (руск.). football.by (7 красавіка 2024). Праверана 11 красавіка 2024.
  • 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 13 сакавіка 2024.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці