ФК Шахцёр Салігорск

беларускі футбольны клуб

«Шахцёр» — беларускі футбольны клуб з горада Салігорска. Чэмпіён Беларусі (2005, 2020, 2021), уладальнік Кубка Беларусі (2004, 2014, 2019).

Шахцёр Салігорск
ФК Шахцёр Салігорск.gif
Поўная назваЗАТ «Футбольны клуб „Шахцёр“»
Заснаваны1961
ГорадСалігорск, Беларусь
Стадыён«Будаўнік»
Умяшчальнасць: 4200
ДырэктарДзмітрый Агееў
Галоўны трэнерСтаніслаў Сувораў
ЧэмпіянатВышэйшая ліга
202313 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Гісторыя

Клуб заснаваны ў 1961 годзе. З 1969 года клуб гуляў у Першай лізе чэмпіянату БССР. З 1992 года — у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

У пачатку сезона 2021 фан-рух «Шахцёра» адмовіўся падтрымліваць клуб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, збіццё і забойства людей за ўласныя меркаванні[1].

У сезоне 2022 года каманда фінішавала ў чэмпіянаце на першым месцы. 30 студзеня 2023 года ў клубе адбыліся ператрусы, быў затрыманы дырэктар Аляксандр Марчанка. Пазней стала вядома, што Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь распачаў крымінальную справу па факце спробы подкупу ўдзельнікаў спартыўных спаборніцтваў[2]. 11 мая 2023 года Беларуская федэрацыя футбола па выніках справы па дагаварным матчам пакарала «Шахцёр»: клуб быў пазбаўлены чэмпіёнства 2022 года, 30 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года і 20 ачкоў у чэмпіянаце 2024 года, атрымаў штраф; дыскваліфікацыі і штрафы таксама атрымалі прадстаўнікі клуба Аляксандр Уладзіміравіч Марчанка і Уладзімір Нідэргаус, футбаліст Мікіта Корзун; таксама быў ануляваны вынік матча 30-га тура 2022 года з бабруйскай «Белшынай» (4:1), абедзвюм камандам прысуджаны тэхнічныя паражэнні (-:-)[3]. У той жа дзень клубу было адмоўлена ў атрыманні ліцэнзіі УЕФА, з-за чаго ён быў пазбаўлены права ўдзельнічаць у Лізе чэмпіёнаў[4]. 22 мая 2023 года «Шахцёр» быў пазбаўлены яшчэ 5 ачкоў у чэмпіянаце 2023 года[5]. У выніку каманда адразу апынулася ў канцы табліцы, пазней з-за нявыплат былым ігракам на «Шахцёр» былі накладзены забароны на трансферы, многія ігракі летам 2023 года пакінулі клуб. Тым не меней, нягледзячы на пагаршэнне вынікаў, каманда засталася баяздольнай і перагнала ў табліцы мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйскую «Белшыну», скончыўшы сезон на 13-м месцы з 15.

Дасягненні

БССР

  • Пераможца Кубка БССР (3): 1985, 1986, 1988

Рэспубліка Беларусь

Цяперашні склад

Станам на красавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[6].

Паз.ІмяНар.
1 БрСяргей Ігнатовіч1992
32 БрСяргей Чэрнік1988
35 БрІгар Малашчыцкі2002
БрМікіта Доўнар2006
2 АбАндрэй Макаранка2002
3 АбМакар Ліцкевіч2002
4 АбСямён Шасцілоўскі1994
12 АбДзяніс Гружэўскі2000
14 АбІлья Лукашэвіч1998
19 АбІлья Свірыдзенка2002
22 АбМікіта Баранок2004
80 АбКірыл Янкоўскі1999
АбЮрый Басалыга2004
АбМаксім Бурко2004
АбПавел Дубоўскі2005
10 ПАВалон Ахмедзі (капітан)1994
17 ПАУладзіслаў Кабышаў2001
21 ПАВячаслаў Прыгодзіч2004
Паз.ІмяНар.
23 ПАМаксім Кавалевіч2002
29 ПААндрэй Кабышаў2003
49 ПААндрэй Дзенісюк2005
55 ПАМікіта Капленка1995
77 ПАМікалай Сотнікаў2005
87 ПАВадзім Марцінкевіч2004
99 ПАІван Зянькоў2003
ПАМаксім Зыль2003
ПАГеоргій Кукушкін2005
ПАДанііл Падбярозны2003
ПАДзмітрый Селіванаў2004
ПААрцём Смальцар2005
27 НапСтаніслаў Стэфановіч2004
28 НапАрсеній Чакур2005
88 НапДзяніс Кавалевіч2003
89 НапАляксей Гарост2004
НапМарк Буланаў2005

Ігракі ў арэндзе

Паз.ІмяНар.
БрІван Стош (у «Асіповічах» да снежня 2024 года)2005
АбСтаніслаў Быліновіч (у «Маладзечне» да снежня 2024 года)2004
АбДзмітрый Шуляк (у «Хвалі» да снежня 2024 года)2002
Паз.ІмяНар.
ПАБагдан Куцій (у «Маладзечне» да снежня 2024 года)2003
НапЦіхан Плакса (у «Баранавічах» да снежня 2024 года)2004

Трэнерскі штаб

  • Станіслаў Сувораў (нар. 1993) — галоўны трэнер
  • Аляксандр Лісоўскі (нар. 1975) — старшы трэнер
  • Аляксандр Валадзько (нар. 1986) — трэнер
  • Арцём Саматошанка (нар. 1991) — трэнер брамнікаў

Рэзервовы склад

У сезоне 2024 рэзервовая каманда пад назвай «Шахцёр-2» выступае ў Першай лізе.

Статыстыка выступленняў

Галоўныя трэнеры

  • Мікалай Касцюкевіч (1985—1993 — ?)
  • Мікалай Гурчанкоў (сярэдзіна 1990-х)
  • Іван Тупольскі (сярэдзіна 1990-х)
  • Георгій Плотнікаў (сярэдзіна 1990-х)
  • Канстанцін Афанасьеў (1996—1997)
  • Іван Шчокін (1997 — студзень 2000)
  • Мікалай Касцюкевіч (студзень 2000 — студзень 2002)
  • Юрый Вяргейчык (студзень 2002 — май 2009)
  • Анатоль Багавік (в. а. у маі — чэрвені 2009)
  • Аляксей Вяргеенка (в. а. у чэрвені — верасні 2009; верасень — лістапад 2009)
  • Эдуард Малафееў (лістапад 2009 — май 2010)
  • Уладзімір Журавель (в. а. у красавіку — чэрвені 2010; чэрвень 2010 — снежань 2013)
  • Сяргей Бароўскі (студзень 2014 — чэрвень 2015)
  • Сяргей Нікіфарэнка (в. а. у чэрвені — жніўні 2015; жнівень 2015 — лістапад 2016)
  • Алег Кубараў (снежань 2016 — ліпень 2017)
  • Марак Зуб (ліпень 2017 — красавік 2018)
  • Сяргей Ташуеў (красавік 2018 — лістапад 2019)
  • Сяргей Нікіфарэнка (в. а. у лістападзе 2019)
  • Юрый Вернідуб (лістапад 2019 — жнівень 2020)
  • Станіслаў Сувораў (в. а. у верасні 2020)
  • Раман Грыгарчук (верасень 2020 — ліпень 2021)
  • Сяргей Гурэнка (ліпень — верасень 2021)
  • Аляксей Бага (верасень — снежань 2021)
  • Іван Біёнчык (снежань 2021 — красавік 2022)
  • Сяргей Ташуеў (красавік — верасень 2022)
  • Міліч Чурчыч (в. а. у верасні — снежні 2022)
  • Аляксей Бага (снежань 2022 — снежань 2023)
  • Станіслаў Сувораў (са снежня 2023)

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі