ФК Гомель

беларускі футбольны клуб

«Гомель» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 1959 годзе. Чэмпіён Беларусі (2003). У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Цэнтральны» ў Гомелі.

Гомель
ФК Гомель.png
Поўная назваТАА «Футбольны клуб „Гомель“»
Заснаваны1959
ГорадГомель, Беларусь
Стадыён«Цэнтральны»
Умяшчальнасць: 14307
ДырэктарВасіль Драздоў
Галоўны трэнерАндрэй Гараўцоў
ЧэмпіянатВышэйшая ліга
20236 месца
СайтАфіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Адрас клуба: 246050, Гомель, плошча Паўстання, 1.

Гісторыя клуба

Хатнія гульні гомельскіх каманд праходзілі на стадыёне «Лакаматыў» і «Цэнтральны» (раней стадыён «Гомсельмаш»).

Удзельнічаў у чэмпіянаце СССР па футболе ў Другой лізе.

З 1992 па 2009 гады гуляў у Вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь (акрамя 1995—1997 гадоў). Па выніках сезона 2009 клуб пакінуў Вышэйшую лігу. У сезоне 2010 стаў пераможцам чэмпіянату Першай лігі і за 7 тураў да завяршэння чэмпіянату заваяваў права гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе.

У сезоне 2015 з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя футбалісты, за клуб сталі выступаць у асноўным маладыя ўласныя выхаванцы. Пасля неблагога старту вынікі каманды неўзабаве пагоршыліся — яна хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы, а ўвосень увогуле адкацілася на апошняе месца, адкуль не здолела выбрацца. У выніку «Гомель» вылецеў у Першую лігу, але ў сезоне 2016 атрымаў перамогу ў другім дывізіёне і вярнуўся ў эліту.

Ранейшыя назвы

  • «Лакаматыў» (1959—1963)
  • «Спартак» (1964—1968)
  • «Гомсельмаш» (1969—1975 і 1978—1995)
  • «Машынабудаўнік» (1976—1977)
  • «Гомель» (з 1995)

Дасягненні

Чэмпіянаты СССР

1959—1991: Другая ліга (клас «Б», клас «А»).
Найлепшае дасягненне:

  • 1963 — 18-е месца 2-й падгрупы класа «А» (38-я каманда СССР),
  • 1967 — 7-е месца 1-й падгрупы 2-й групы класа «А» (38—40-я каманда СССР).

Кубкі СССР

  • Найлепшае дасягненне: 1962, 1963 — выхад у 1/16 фіналу.

Чэмпіянаты Беларусі

Кубкі Беларусі

Суперкубкі Беларусі

Неафіцыйныя турніры

  • Кубак Норчы: 2000 — выхад у чвэрцьфінал.
  • Кубак Садружнасці: 2004 — удзельнік турніру.

Цяперашні склад

Станам на красавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз.ІмяНар.
1 БрАляксандр Нячаеў1994
44 БрСтаніслаў Кляшчук2000
87 БрАлег Кавалёў1987
3 АбСяргей Мацвейчык (капітан)1988
16 АбІгар Заяц1999
17 АбУладзіслаў Яцкевіч1998
22 АбКірыл Шаўчэнка2002
30 АбЯгор Траякоў1995
72 АбІлья Рашчэня1997
91 АбПавел Назаранка1995
2 ПААндрэй Рылач (у арэндзе з «Дынама» Мінск)2002
7 ПАЦімур Пухаў1998
Паз.ІмяНар.
8 ПАЯўген Барсукоў1990
14 ПАРаман Давыскіба2001
15 ПААнтон Сямёнаў2005
21 ПААляксей Анцілеўскі2002
23 ПАМаксім Драздоў2005
27 ПАКірыл Ермаковіч1999
54 ПАФуркан Акын2000
77 ПААбінур Нурымбет2005
99 ПАЯгор Мычолкін (у арэндзе з «Тарпеда-БелАЗ»)2002
9 НапІлья Грышчанка2000
11 НапДжуніяр Эфагэ2004
20 НапДзяніс Казлоўскі1993

Ігракі ў арэндзе

Паз.ІмяНар.
71 БрАляксандр Наўмовіч (у «Нафтане» да снежня 2024 года)2001
БрАляксандр Рыжчанка (у «Лакаматыве» да снежня 2024 года)2005
10 ПААляксандр Савіцкі (у «Баранавічах» да снежня 2024 года)2004
Паз.ІмяНар.
19 ПАДанііл Сілінскі (у «Дынама» Мінск да снежня 2024 года)2000
21 ПАУладзіслаў Драпеза (у «Паперпраме» да снежня 2024 года)2001
НапДзмітрый Емяльянаў (у «Лакаматыве» да снежня 2024 года)2004

Рэзервовы склад

Паз.ІмяНар.
БрАртур Дзмітрыеў2005
БрМікіта Іваноў2006
АбАляксандр Анісковіч2001
АбЯгор Бондар2004
АбІван Ваяводаў2003
АбАляксандр Рахматаў2005
АбСяргей Сотнікаў2001
АбЯгор Юдзенка2006
ПАМаксім Бабіч2004
ПААляксей Дашкевіч2005
Паз.ІмяНар.
ПААрцём Дрык2004
ПАДаніла Калацэй2005
ПАКанстанцін Ліпніцкі2005
ПАМікіта Маёраў2006
ПАДанііл Махнач2003
ПАІван Паўлаў2005
ПАПавел Сергутко2006
ПАДанііл Сядляраў2002
НапАляксандр Барэль2002
НапМіхаіл Савасцееў2006

Трэнерскі штаб

  • Андрэй Гараўцоў (нар. 1981) — галоўны трэнер
  • Сяргей Лашкевіч (нар. 1996) — трэнер па фізпадрыхтоўцы
  • Сяргей Нікіценка (нар. 1978) — трэнер па навукова-метадычнай працы
  • Уладзімір Рыжчанка (нар. 1971) — трэнер брамнікаў
  • Андрэй Юсіпец (нар. 1967) — галоўны трэнер дубля
  • Сяргей Хіжняк (нар. 1975) — трэнер дубля

Трэнеры

Усе трэнеры гомельскіх каманд у чэмпіянатах СССР і Рэспублікі Беларусь:

  • Павел Баранаў (1959)
  • Глеб Рабікаў (1960—1961)
  • Вадзім Радзішэўскі (1962 — ліпень 1963)
  • Сяргей Каршуноў (1963, з ліпеня)
  • Васіль Ярмілаў (1964—1965)
  • Аляксандр Загрэцкі (1966)
  • Уладзімір Ерамееў (1967—1968)
  • Віктар Караткевіч (1969—1970)
  • Леанард Адамаў (1971—1972)
  • Леанід Ерахавец (1973, па ліпень)
  • Яўген Глямбоцкі (ліпень 1973 — 1974)
  • Віктар Караткевіч (1975 — ліпень 1977)
  • Аляксандр Чырымысін (ліпень 1977 — 1980)
  • Казімір Шыманскі (1981—1983)
  • Мікалай Кісялёў (1984)
  • Віктар Караткевіч (1985 — ліпень 1987)
  • Валерый Яначкін (ліпень 1987 — 1988)
  • Юрый Галавей (1988, па ліпень)
  • Аляксандр Пражнікаў (ліпень 1988 — 1990)
  • Казімір Шыманскі (1991)
  • Уладзімір Астратэнка (1992—1993)
  • Віктар Караткевіч (1993—1994)
  • Мікалай Гаруноў (1994—1996)
  • Юрый Грузноў (1997)
  • Валерый Яначкін (1998 — май 1999)
  • Вячаслаў Акшаеў (май 1999 — жнівень 2000)
  • Аляксандр Кузняцоў (жнівень 2000 — май 2001)
  • Валерый Яначкін (май — верасень 2001)
  • Сяргей Падпалы (верасень 2001 — чэрвень 2004)
  • Аляксандр Кузняцоў (ліпень 2004 — верасень 2005)
  • Мікалай Гаруноў (верасень 2005 — ліпень 2006)
  • Віктар Папаеў (ліпень — кастрычнік 2006)
  • Уладзімір Гольмак (в.а., кастрычнік 2006 — студзень 2007)
  • Анатоль Юрэвіч (студзень 2007 — жнівень 2008)
  • Леанід Барсук (в.а, жнівень — верасень 2008)
  • Андрэй Юсіпец (верасень 2008 — жнівень 2009)
  • Леанід Барсук (в.а., жнівень — снежань 2009)
  • Алег Кубараў (снежань 2009 — снежань 2012)
  • Аляксей Мяркулаў (снежань 2012 — май 2014)
  • Валерый Яначкін (в.а., май 2014)
  • Уладзімір Гольмак (май 2014 — лістапад 2015)
  • Віктар Барэль (в.а. у лістападзе—снежні 2015)
  • Уладзімір Журавель (снежань 2015 — снежань 2016)
  • Вячаслаў Герашчанка (снежань 2016 — май 2018)
  • Аляксей Мяркулаў (в.а. у маі—ліпені 2018; ліпень 2018 — верасень 2019)
  • Аляксандр Кульчы (в.а. у верасні—снежні 2019)
  • Іван Біёнчык (снежань 2019 — снежань 2021)
  • Уладзімір Нявінскі (студзень 2022 — ліпень 2023)
  • Андрэй Гараўцоў (са жніўня 2023)

Клубныя рэкорды

  • Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (212).
  • Найбольшая колькасць матчаў у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (210).
  • Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) — Віктар Барэль (72).
  • Найлепшы бамбардзір у чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) — Генадзь Блізнюк (66).
  • Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Першай лігі (Д2) — Дзмітрый Платонаў (25, 2010 год).
  • Найлепшы бамбардзір за адзін сезон Вышэйшай лігі (Д1) — Раман Васілюк (24, 2007 год).
  • Самы карысны ў чэмпіянатах Беларусі (Вышэйшая і Першая лігі) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (97, 66+31).
  • Самы карысны ў чэмпіянатах Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Генадзь Блізнюк (95, 66+29).
  • Самы карысны ў адным чэмпіянаце Беларусі Першай лігі (Д2) па сістэме «гол+пас» — Андрэй Юсіпец (32, 18+14, 1997 год).
  • Самы карысны ў адным чэмпіянаце Вышэйшай лігі (Д1) па сістэме «гол+пас» — Раман Васілюк (36, 24+12, 2007 год).

Рэкорды чэмпіянатаў Беларусі

  • Усталяваныя «Гомелем» у сезоне 2003 года:
    • 21 гульня ў адным сезоне на «нуль».[2]
    • 11 гульняў запар з пачатку чэмпіянату на «нуль» (рэкорд краіны для двухкругавых чэмпіянатаў).
  • 25 перамог запар у чэмпіянатах Першай лігі (1997, 2010).
  • 27 перамог (90 %) у чэмпіянатах Першай лігі (2010).

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

СезонЛігаМГВНПГалыАчкіКубакЗаўвагі
1992Першая (Д1)161513115–3251/8 фіналу
1992/93Першая (Д1)1032981523–40261/8 фіналу
1993/94Першая (Д1)1530751836–47191/8 фіналу
1994/95Першая (Д1)1530661826–59181/16 фіналу Вылет у Другую лігу
1995Другая (Д2)91452719–1712Чвэрцьфінал
1996Другая (Д2)424119442–19421/16 фіналу
1997Другая (Д2)130271283–9821/16 фіналу Выхад у Першую лігу
1998Вышэйшая (Д1)528129736–3045ЧвэрцьфіналЗмена назваў ліг
1999Вышэйшая (Д1)330196557–2863Паўфінал
2000Вышэйшая (Д1)6301721150–4153Чвэрцьфінал
2001Вышэйшая (Д1)626135836–2444Уладальнік
2002Вышэйшая (Д1)626134946–3343Паўфінал
2003Вышэйшая (Д1)130235256–1274Фіналіст
2004Вышэйшая (Д1)5301371042–4146Чвэрцьфінал
2005Вышэйшая (Д1)7261231134–3239Паўфінал
2006Вышэйшая (Д1)526126833–32421/8 фіналу
2007Вышэйшая (Д1)226128649–2844Чвэрцьфінал
2008Вышэйшая (Д1)1130961535–4733Чвэрцьфінал
2009Вышэйшая (Д1)1226851331–48291/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2010Першая (Д2)130271280–1682Уладальнік Выхад у Вышэйшую лігу
2011Вышэйшая (Д1)3331315536–2454Паўфінал
2012Вышэйшая (Д1)430148839–2450Чвэрцьфінал
2013Вышэйшая (Д1)6321171434–4040Чвэрцьфінал
2014Вышэйшая (Д1)6321081429–41381/8 фіналу
2015Вышэйшая (Д1)1426531822–41181/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2016Першая (Д2)126196148–11631/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2017Вышэйшая (Д1)1030981324–25351/8 фіналу
2018Вышэйшая (Д1)1230771616–36281/8 фіналу
2019Вышэйшая (Д1)1530781544–50291/8 фіналу Вылет у Першую лігу
2020Першая (Д2)226185360–2054[A]1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2021Вышэйшая (Д1)430178557–2359Уладальнік
2022Вышэйшая (Д1)7301271136–37431/8 фіналу
2023Вышэйшая (Д1)628118945–48411/16 фіналу

Міжнародныя кубкі

КубакІВНПМ
Ліга чэмпіёнаў21011–2
Ліга Еўропы16511021–25
Ліга канферэнцый20022–7
Кубак Інтэртота41123–7
Усяго24721527–41
СезонСпаборніцтваРаўндКлубХатніУ гасцяхВынік
1999Кубак Інтэртота1 раўнд Градзец-Кралавэ1:00:11:1 (3:1)
2 раўнд Хамарбю (Стакгольм)2:20:42:6
2000/01Кубак УЕФАКвал. раўнд АІК (Стакгольм)0:20:10:3
2002/03Кубак УЕФАКвал. раўнд ХІК (Хельсінкі)1:04:05:0
1 раўнд Шальке 041:40:41:8
2004/05Ліга чэмпіёнаў УЕФА1 кв. раўнд Тырана0:21:01:2
2008/09Кубак УЕФА1 кв. раўнд Легія (Варшава)0:01:41:4
2011/12Ліга Еўропы3 кв. раўнд Бурсаспор1:31:22:5
2012/13Ліга Еўропы1 кв. раўнд Вікінгур4:06:010:0
2 кв. раўнд Рэнова0:12:02:1
3 кв. раўнд Ліверпул0:10:30:4
2022/23Ліга канферэнцый2 кв. раўнд Арыс (Салонікі)1:21:52:7

Неафіцыйныя турніры

СезонСпаборніцтваРаўндКлубВынік
2004Кубак чэмпіёнаў СадружнасціГрупа А ЦСКА (Масква)2:2
Рэгаз-ТадАЗ2:1
Пахтакор2:2
1/4 фіналу Дынама (Тбілісі)1:4

Вядомыя ігракі

Наступныя ігракі «Гомеля» выклікаліся ў нацыянальныя зборныя сваіх краін. Тлустым пазначаны ігракі, якія выклікаліся ў зборную падчас выступаў за «Гомель».

Крыніцы

Спасылкі