Віталь Валянцінавіч Шкляраў

беларускі паліттэхнолаг
(Пасля перасылкі з Віталь Шкляраў)

Віталь Валянцінавіч Шкляраў (нар. 11 ліпеня 1976, Гомель, БССР, СССР) — беларускі і амерыканскі палітычны кансультант, паліттэхнолаг.

Віталь Валянцінавіч Шкляраў
Род дзейнасціпалітычны саветнік, паліттэхнолаг
Дата нараджэння11 ліпеня 1976(1976-07-11) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2002 годзе ён скончыў універсітэт Фехты ў зямлі Ніжняя Саксонія па спецыяльнасці «Сацыяльныя і палітычныя навукі». Там жа пачаў сваю кар’еру паліткансультантам у Германіі. Падчас вучобы працаваў у кампаніі Ангелы Меркель[1].

У ЗША

У 2008 годзе пераехаў у ЗША, дзе стаў валанцёрам у прэзідэнцкім перадвыбарным штабе Барака Абамы. Нягледзячы на свой досвед у Германіі, у ЗША Віталь Шкляраў пачынаў кар’еру з пазіцыі палявога агітатара[2]. У пачатку сваёй працы ў штабе Абамы рабіў званкі з падвала, размешчанага ў кол-цэнтры штаб-кватэры Дэмакратычнага нацыянальнага камітэта[3].

У 2012 годзе стаў начальнікам палявога аддзела ў кампаніі Тэмі Болдуін. Адказваў за стварэнне палявой інфраструктуры і сеткі агітатараў у штаце Вісконсін[3]. Кампанія была выйграна, Тэмі Болдуін стала першай у гісторыі жанчынай-сенатарам ад штата Вісконсін, а таксама першым сенатарам, які з’яўляецца адкрытым гомасексуалам.

У 2012 годзе Шкляраў таксама адказваў за мабілізацыйную частку кампаніі Барака Абамы ў горадзе Мілуокі, штат Вісконсін[4]. Кампанія па мабілізацыі выбаршчыкаў перад днём галасавання (GOTV) у горадзе Мілуокі ганаравалася дзвюма прэміямі Амерыканскай асацыяцыі паліткансультантаў (AAPC)[5].

У 2014 годзе працаваў на выбарчай кампаніі Ро Ханы[en] ў Кангрэс ЗША. Адказваў за кампанію ў інтэрнэце і быў кіраўніком штаба ў горадзе Куперціна, Каліфорнія. Выбарчая кампанія праходзіла ў акрузе № 17 штата Каліфорнія, у гэтай акрузе знаходзіцца Крамянёвая даліна. Кандыдатура Ханы была падтрымана кампаніямі Google, Facebook і Yahoo і ўяўляла сабой незвычайную кампанію супраць бягучага эстэблішмента дэмакратычнай партыі, аднак перамагчы дзеючага кангрэсмена не ўдалося.

У 2016 годзе Віталь прыйшоў працаваць у штаб кандыдата ў прэзідэнты ЗША сенатара Берні Сандэрса. Ён займаўся арганізацыяй мабілізацыйнай часткі выбарчай кампаніі падчас праймерыз дэмакратычнай партыі ў штаце Невада[6]. Затым працаваў намеснікам кіраўніка кампаніі ў штаце Вашынгтон, дзе Берні Сандэрс атрымаў перамогу над Хілары Клінтан. Пасля кампаніі ў штаце Вашынгтон Віталь быў павышаны да намесніка начальніка нацыянальнага штаба па агітацыйнай рабоце. У выніку праймерыз Дэмакратычнай партыі ЗША перамогу на іх атрымала Хілары Клінтан.

Дзейнасць у Расіі і Грузіі

Віталь Шкляраў выступае перад кандыдатамі ў муніцыпальныя дэпутаты, Масква, 2017

У маі 2016 года Шкляраў атрымаў запрашэнне далучыцца да штаба Дзмітрыя Гудкова[7]. Займаўся фарміраваннем зместу агітацыйных матэрыялаў, працай з кандыдатам на перадвыбарчых сустрэчах[8]. Па выніках выбараў Дзмітрый Гудкоў прайграў Генадзю Анішчанку, заняўшы другое месца ў аднамандатнай выбарчай акрузе.

У 2017 годзе Віталь Шкляраў працаваў у штабе «Аб’яднаныя Дэмакраты»[9][10]. Штаб пад кіраўніцтвам Максіма Каца[11] вёў кампаніі больш чым 1000 апазіцыйных кандыдатаў у муніцыпальныя дэпутаты ў Маскоўскія раённыя сходы. Большасць дэпутатаў вылучалася ад партыі «Яблоко». 267 кандыдатаў абраны дэпутатамі раённых саветаў Масквы ў выніку дадзенай кампаніі, у 17 раёнах прадстаўнікі кааліцыі атрымалі большасць[12].

Пазней у 2017 годзе ў штабе Ксеніі Сабчак на выбарах Прэзідэнта Расіі адказваў за анлайн частку кампаніі і падрыхтоўку інфраструктуры для працы з прыхільнікамі.

У 2018 годзе ўвайшоў у штаб апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Грузіі Рыгора Вашадзэ. Па выніках першага тура выбараў Вашадзэ набраў 37,7 % галасоў і выйшаў у другі тур[13][14][15].

У 2019 годзе працаваў у штабе Дар’і Бяседзінай на выбарах у Маскоўскую гарадскую думу. Па выніках галасавання Бяседзіна набрала 37,60 % галасоў, абышоўшы свайго галоўнага канкурэнта Вадзіма Куміна (32,28 %), і была абраная дэпутатам Маскоўскай гарадской думы[16].

Арышт у Беларусі

29 ліпеня 2020 года Віталь Шкляраў быў арыштаваны ў Беларусі. Пра гэта паведаміў дзяржаўны тэлеканал АНТ са спасылкай на неназваных прадстаўнікоў беларускіх спецслужб, назваўшы яго «расійскім піяр-спецыялістам», які кансультаваў адміністратараў суполак «Краіна для жыцця» — блога Сяргея Ціханоўскі, які патрапіў пад арышт пасля пачатку перадвыбарчай кампаніі (яго жонка Святлана Ціханоўская была зарэгістраваная кандыдатам на пасаду прэзідэнта Беларусі)[17][18].

Адвакат Віталя, Антон Гашынскі, распавёў пра катавальныя ўмовы ўтрымання яго падабароннага ў следчым ізалятары № 1 МУС у Мінску на вул. Валадарскага, дом 2, больш вядомым як «Валадарка», і параўнаў іх з ГУЛАГам. У прыватнасці, уведзена забарона на перапіску, вядзенне запісаў і перадачу кніг, практыкуецца шматгадзінная ізаляцыя без адзення ў «стакане» («пакой метр на метр без сядзячага месца, дзе ён правёў шэсць гадзін стоячы: без пітва, без ежы, без магчымасці прысесці ці прылегчы»), гутаркі з невядомымі ў адсутнасць адваката і з забаронай абмеркавання іх утрымання, пазбаўленне сну шляхам уключэння гучных гукаў па начах. Шклярава прымушалі галіцца тупой брытвай[19] кожны дзень, нягледзячы на вельмі моцнае раздражненне скуры, пад пагрозай змяшчэння ў карцар[20][21][22]. Шкляраў публічна адмаўляў сувязі з Ціханоўскім[23][24].

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікала ўлады Беларусі вызваліць Віталя[25]. Некалькі праваабарончых арганізацый накіравалі ліст вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет і камісару Савета Еўропы па правах чалавека Дуні Міятавіч і папрасілі іх аб ўмяшанні ў сітуацыю з арыштам Віталя Шклярава[26]. 8 жніўня 2020 года праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Шклярава палітычным зняволеным і запатрабавала неадкладна яго вызваліць[27].

14 кастрычніка 2020 года мера стрымання была змененая на хатні арышт, 19 кастрычніка Віталя вызвалілі з СІЗА[28].

Пасля званка кіраўніка Дзярждэпартамента ЗША Майка Пампеа прэзідэнту Беларусі, 27 кастрычніка 2020 года Віталь Шкляраў вярнуўся ў ЗША ў суправаджэнні спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША па справах закладнікаў. Пасля вяртання быў накіраваны ў шпіталь на абследаванне, стан яго здароўя ацэньваўся як здавальняючы. У распаўсюджанай у той жа дзень заяве кіраўнік Дзярждэпартамента паведаміў: «Як мы з прэзідэнтам [Трампам] далі ясна зразумець, мы не пацерпім, каб замежныя ўлады неправамерна затрымлівалі грамадзян ЗША»[29].

Зноскі

Спасылкі