Хілары Клінтан

Хі́лары Дая́н Ро́дэм Клі́нтан (англ.: Hillary Diane Rodham Clinton; 26 кастрычніка 1947, Чыкага) — амерыканскі палітык і кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі на выбарах 2016 года. Займала пасады дзяржаўнага сакратара ЗША з 2009 да 2013 года, сенатара ЗША ад штата Нью-Ёрк з 2001 да 2009 года, першай лэдзі ЗША з 1993 да 2001 года падчас прэзідэнцтва яе мужа Біла Клінтана і першай лэдзі штата Арканзас падчас яго губернатарства з 1979 да 1981 года і з 1983 да 1992 года.

Хілары Родэм Клінтан
Hillary Rodham Clinton
Сцяг67-ы Дзяржсакратар ЗША Сцяг
21 студзеня 2009 — 1 лютага 2013
ПрэзідэнтБарак Абама
ПапярэднікКандаліза Райс
Уільям Бёрнс (в. а..)
ПераемнікДжон Керы
Сцяг Сенатар ад штата Нью-Ёрк Сцяг
3 студзеня 2001 — 21 студзеня 2009
ПапярэднікДэніэл Мойніхан
ПераемнікКірстэн Джылебрэнд
Сцяг Першая лэдзі ЗША
20 студзеня 1993 — 20 студзеня 2001
ПрэзідэнтБіл Клінтан
ПапярэднікБарбара Буш
ПераемнікЛора Буш
Нараджэнне26 кастрычніка 1947(1947-10-26)[1][2][…] (76 гадоў)
Імя пры нараджэнніангл.: Hillary Diane Rodham
БацькаХ'ю Элсуарт Родэм[d][2]
МаціДораці Эма Хауэл[d][2]
МужУільям Джэферсан Клінтан[2][3]
ДзеціЧэлсі Клінтан[2]
Веравызнаннеметадызм[d][4]
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступеньбакалаўр[1] (1969) і доктар права[d][1] (1973)
Дзейнасцьпалітык, адвакат, дыпламат, пісьменніца, аўтабіёграф, выкладчыца ўніверсітэта, падкастарка
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Ордэн Достык 1 ступені
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Сайтhillaryclinton.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзілася ў Чыкага, у прыгарадзе Парк-Рыдж, штаце Ілінойс. Бацькам Хілары быў Х’ю Родэм, ён зрабіў невялікі бізнэс у тэкстыльнай вытворчасці. Маці — Дораці Эма Хаўэл — была хатняй гаспадыняй. У Хілары цячэ галандская, валійская, англійская, шатландская і франка-канадская кроў. Бацькі былі прыхажанамі Аб’яднанай метадысцкай царквы. Хілары выхоўвалі ў кансерватыўных традыцыях, бацька быў антыкамуністам. На выбарах 1964 года яна агітавала за кандыдата ад Рэспубліканскай партыі Бары Голдуотэра[8].

Пасля школы дзяўчынка паступіла ў каледж Уэлслі, які знаходзіцца недалёка ад Бостана. Там яна вывучала паліталогію. Менавіта ў час вучобы ў каледжы Хілары змяніла свае погляды на больш ліберальныя. Важную ролю тут адыграла вайна ЗША ў В’етнаме.

Пасля забойства Марціна Лютэра Кінга зладзіла двухдзённую забастоўку ў каледжы. Яна змагалася за тое, каб у навучальнай установе было як мага больш выкладчыкаў і студэнтаў-афраамерыканцаў[8].

ў 1969 годзе і Ельскую юрыдычную школу ў 1973 годзе. Аказвала юрыдычныя паслугі для бедных, апекавалася дзецьмі, якіх збівалі бацькі. Даследвала праблемы рабочых-мігрантаў. Падчас вучобы пазнаёмиілася з іншым студэнтам Еля — Білам Клінтанам.

Пасля службы ў якасці адваката ў Кангрэсе яна пераехала ў Арканзас, дзе ажанілася з Білам Клінтанам у 1975 годзе. Хілары Клінтан спачатку займаюцца выкладчыцкай дзейнасцю, а потым засяроджваюцца на палітыцы. У 1977 годзе стала сузаснавальніцай арганізацыі «Адвакаты Арканзаса за дзяцей і сем'і». Была першай жанчынай у Карпарацыі юрыдычных паслуг у 1978 годзе, а ў наступным годзе першай жанчынай у юрыдычнай фірме «Роўз». У якасці першай лэдзі Арканзаса ўзначальвала мэтавую групу, праца якой дапамагла рэфармаваць дзяржаўныя школы Арканзаса і ўваходзіла ў некалькі саветаў дырэктараў.

У 32 гады Біл Клінтан становіцца самым маладым губернатарам ЗША. Жонка адказвала за адукацыйныя рэформы. У 1980 годзе ў Біла і Хілары нараджаецца дачка Чэлсі Вікторыя.

Адразу пасля перамогі Біла Клінтана на прэзідэнцкіх выбарах 1992 года Хілары па просьбе мужа ўзначаліла камітэт па рэформе аховы здароўя, аднак праз год з невялікім была вымушаная пакінуць пасаду, бо яе няшчадна крытыкавалі рэспубліканцы. У якасці першай лэдзі ЗША правяла няўдалыя намаганні, каб увесці ў дзеянне План аховы здароўя Клінтана 1993 года. У 1997 і 1999 гадах дапамагала стварыць Дзяржаўную праграму медыцынскага страхавання дзяцей, а таксама працавала над праблемамі ўсынаўлення і бяспекі і выхавання ў сям’і. На канферэнцыі ААН па справе жанчын 1995 года, якая праходзіла ў Пекіне, зрабіла спрэчную і ўплывовую прамову, што «правы чалавека — гэта правы жанчын, а правы жанчын — гэта правы чалавека». Яе шлюб перажыў скандал з Монікай Левінскі 1998 года, а яе роля ў якасці першай лэдзі атрымала палярызаваныя водгукі з боку грамадскасці.

У 2000 годзе была абраная на пасаду сенатара ад штата Нью-Ёрк, стаўшы першай і адзінай жанчынай, калі-небудзь абранай на гэтую пасаду. Пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года галасавала за ўхваленне вайны ў Афганістане і за рэзалюцыю па Іраку. Таксама галасавала супраць зніжэння падаткаў Буша, а ў 2006 годзе была пераабраная ў Сенат. У 2008 годзе спрабавала стаць кандыдатам у прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі і атрымала значна больш галасоў дэлегатаў, чым любы папярэдні кандыдат-жанчына, але прайграла праймерыз Бараку Абаме.

У якасці дзяржсакратара ў адміністрацыі Абамы з 2009 да 2013 года выступала за ваеннае ўмяшанне ЗША ў дачыненні да Лівіі падчас Арабскай вясны, а таксама дапамагла арганізаваць дыпламатычную ізаляцыю і міжнародныя санкцыі супраць Ірана, каб прымусіць згортванне ядзернай праграмы гэтай краіны, што прывяло да пагаднення Агульнага ўсеабдымнага плана дзеянняў у 2015 годзе. Пакінуўшы сваю пасаду пасля першага прэзідэнцкага тэрміну Абамы, напісала сваю пятую кнігу і распачала выступы, а пазней абвясціла пра пачатак сваёй другой прэзідэнцкай кампаніі да выбараў 2016 года.

Атрымала найбольшую колькасць галасоў насельніцтва і дэлегатаў на праймерыз Дэмакратычнай партыі 2016 года, афіцыйна прыняўшы вылучэнне сваёй партыі на пасаду Прэзідэнта ЗША 28 ліпеня 2016 года разам з сенатарам Цімам Кейнам, вылучаным на пасаду віцэ-прэзідэнта. Стала першай жанчынай-кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад буйной палітычнай партыі. У рамках сваёй платформы 2016 года падкрэсліла павышэнне даходаў і дапаўненне да рэформы аховы здароўя і абароны пацыентаў, рэформы фінансавання выбарчых кампаній і Уол-стрыт. Апроч таго, падтрымлівае стварэнне шляху да атрымання грамадзянства нелегальнымі імігрантамі і пашырэнне і абарону ЛГБТ і правоў жанчын.

8 лістапада 2016 на выбарах новага прэзідэнта краіны саступіла прадстаўніку ад Рэспубліканскай партыі Дональду Трампу.

Зноскі

  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Burke D. The public and private faith of Hillary Clinton — 2016. Праверана 17 красавіка 2023.
  • а б в Biographical Directory of the United States CongressGPO, 1903.
  • http://bioguide.congress.gov/scripts/biodisplay.pl?index=C001041
  • https://news.columbia.edu/news/hillary-rodham-clinton-join-columbia-community
  • а б nashaniva.by
  • Спасылкі

    У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Хілары Клінтан
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)