Гармала

род арслін

Га́рмала[3] (Peganum) — род кветкавых раслін сямейства Парналіснікавыя (Zygophyllaceae)[3].

Гармала
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Peganum L.

Сінонімы
Harmala P.Mill., 1754
Наменклатурны тып
Peganum harmala L. — Гармала звычайная

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29052
NCBI  43877
EOL  70989
IPNI  35877-1

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем. Лісце рассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, белага колеру. Плод — каробачка.

Расліны ядавітыя. Маюць у сабе алкалоіды (гармалін, гармін і інш.)

Распаўсюджанне

Род налічвае 6[3] (4[4]) відаў, распаўсюджаных на поўдні Еўропы, у Заходняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі і Цэнтральнай Амерыцы (Мексіка).

Віды

Згодна з The Plant List:

  • Peganum harmala L. — Гармала звычайнаяtypus
  • Peganum mexicanum A. Gray
  • Peganum multisectum (Maxim.) Bobrov
  • Peganum nigellastrum Bunge

Выкарыстанне

Фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Дзякуючы ўтрыманню алкалоідаў, выкарыстоўваюцца ў медыцыне і ветэрынарыі[3].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі