Пярэдняя Азія

Пярэдняя Азія (Заходняя Азія, Паўднёва-Заходняя Азія) — геаграфічны рэгіён у Азіі, які ўключае ў сябе, з геаграфічнага пункта гледжання, Закаўказзе, Капетдаг, Малаазіяцкае, Армянскае і Іранскае нагор’і, Месапатамію, Аравійскі паўвостраў і Левант, а з палітычнага пункта гледжання тры рэгіёна — Блізкі Усход (без Афрыканскай часткі), Сярэдні Усход і Паўднёвы Каўказ (часткова).

Пярэдняя Азія
Выява
КантынентАзія
Тэрыторыя перакрываецца зСярэдні Усход
Мяжуе зЦэнтральная Азія і Паўднёвая Азія
Выява карты
Эканоміка тэмыeconomy of West Asia[d]
Колькасць дзяцей, якія не вучацца ў школе9 610 946[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пярэдняя Азія
Пярэдняя Азія на карце свету

Геалагічная будова

Большая частка Заходняй Азіі запоўнена горнымі сістэмамі Альпійскай геасінклінальнай вобласці, якія з’яўляюцца працягамі горных сістэм Паўднёвай Еўропы. У рэльефе яны выяўлены ў выглядзе нагор’яў з адносна прыпаднятымі ўкраіннымі ланцугамі і апушчанымі ўнутранымі пласкагор’ямі. На поўдзень ад іх прычляняецца Аравійска-Сірыйская глыба, якая ўяўляе частку Афрыканскай платформы. Аравійская вобласць ва ўсіх адносінах бліжэй да Паўночнай Афрыкі, чым да астатняй Азіі.

Прыродныя характарыстыкі

Агульнай характарыстыкай з’яўляецца перавага арыдных ландшафтаў з шырока распаўсюджанымі пустынямі, паўпустынямі і сухімі стэпамі, наяўнасцю вялікіх бяссцёкавых абласцей.Лепшай увільготненасцю адрозніваюцца ўзбярэжжы Міжземнага, Чорнага, поўдня Каспійскага мораў, а таксама паўднёвы захад Аравійскага паўвострава і некаторыя горныя раёны.

Рэгіён багаты нафтай (галоўным чынам у басейне Персідскага заліва і Каспійскага мора).

Важную ролю ў сельскай гаспадарцы большасці краін Пярэдняй Азіі адыгрывае наяўнасць пашавых угоддзяў, што вызначае развіццё тут жывёлагадоўлі (у многіх раёнах — качавога).

Сучасны палітычны падзел

Варта адзначыць, што Азербайджан і Грузію адносяць часткова або цалкам да спісу еўрапейскіх краін. Уключэнне Азербайджана і Грузіі ў спіс краін Заходняй Азіі, грунтуецца перш за ўсё на частковым геаграфічным размяшчэнні паміж Еўропай і Азіяй [2]

У наш час гэты рэгіён ахоплівае тэрыторыі дзяржаў:

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца таксама большасць часткова прызнаных дзяржаў свету:

А таксама непрызнаная дзяржава:

Асноўныя этнічныя групы рэгіёна:

Зноскі

Літаратура

  • Западная Азия. Серия «Обычаи народов мира». М.: «Мир книги», 2010. 222 с. ISBN 5486035837, 9785486035838
  • История Древнего Востока: Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Ч. 2: Передняя Азия, Египет. М., 1998.
  • Лазарев М. С. Западная Азия: этнополитическая ситуация / Институт востоковедения (Российская академия наук). . М.: «Наука», Издательская фирма «Восточная лит-ра», 1993. 230 с.
  • Прошин Н. И., Куракова Л. И. Зарубежная Азия: общий обзор, Юго-Западная Азия. Энциклопедия «Страны и народы». М.: «Мысль», 1979. 380 с.
  • Языки мира: Древние реликтовые языки Передней Азии / РАН. Институт языкознания. Под ред. Н. Н. Казанского, А. А. Кибрика, Ю. Б. Корякова. — М.: Academia, 2010.

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)