Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон (фр.: Jeanne-Marie Leprince de Beaumont, народжаная Vaimboult, 26 красавіка 1711, Руан8 верасня 1780, Шавано) — французская пісьменніца і педагог, прабабуля Праспера Мерымэ[6].

Жанна-Мары Лепрэнс дэ Бамон
фр.: Jeanne-Marie Leprince de Beaumont
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніфр.: Marie-Barbe Leprince
Дата нараджэння26 красавіка 1711(1711-04-26)[1][2][…]
Месца нараджэнняРуан
Дата смерці6 снежня 1776(1776-12-06)[3][4][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
ДзеціElisabeth Charlotte Leprince de Beaumont[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасціжурналістка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, збіральнік народных казак, рэдактар, раманіст
Кірунакдзіцячая літаратура
Мова твораўфранцузская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Нарадзілася ў Руане, рана страціла маці. Працавала гувернанткай, пісала школьныя падручнікі. У эпоху Асветніцтва распрацаваная ёй сістэма выхавання карысталася вялікай папулярнасцю.

Першы раз выйшла замуж няўдала і развялася праз два гады, пакінуўшы прозвішча мужа.

У 1746 годзе з’ехала ў Англію, дзе таксама працавала гувернанткай. Там выйшла замуж другі раз і нарадзіла шасцёра дзяцей. Пражыўшы ў Англіі 17 гадоў, Лепрэнс дэ Бамон пакінула краіну і рэшту жыцця правяла ў Савоі.

Першы апублікаваны твор пісьменніцы — дыдактычны раман «Трыумф праўды» (Le Triomphe de la vérité, 1748). Найбольшую вядомасць Лепрэнс дэ Бамон прынеслі яе казкі, сярод якіх самая знакамітая — апрацоўка «Прыгажуні і Пачвары» (La Belle et la Bête, 1757).

Упершыню казка, што асноўнымі сюжэтнымі лініямі нагадвае «Прыгажуню і Пачвару», з’явілася ў зборніку італьянскага пісьменніка Джавані Франчэска Страпаролы «Прыемныя ночы». Першае французскае выданне казкі ажыццявіла Габрыэль-Сюзана Барбот дэ Вільнёў у 1740 годзе. Лепрэнс дэ Бамон моцна перапрацавала казку, і яе варыянт зрабіўся вядомы ва ўсім свеце. Казка неаднаразова экранізавалася (адна з самых вядомых экранізацыяў — фільм Жана Както з той самай назвай), паводле яе ставіліся балеты і мюзіклы, ствараліся мультфільмы.

Зноскі

  • а б burial record — 1776. — С. 190. Праверана 14 сакавіка 2021.
  • Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 20 лістапада 2022.
  • http://www.ecrivosges.com/auteurs/bio_bibli.php?biosearch=Bio&id_bio=2904&id=2&recherche=beaumont#:~:text=1780%20%3A%20D%C3%A9c%C3%A8s%20le%208%20septembre,de%20cette%20grande%20conteuse...
  • ЛЮБЯЩЕЕ СЕРДЦЕ ИСПОЛНИЛОСЬ 200 ЛЕТ СО ДНЯ РОЖДЕНИЯ ПРОСПЕРА МЕРИМЕ. Леонид ПОРИЦКИЙ
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці