Бургундыя

былы рэгіён у Францыі

Бургундыя (фр.: Bourgogne, ) — гістарычная вобласць і рэгіён на ўсходзе Францыі. З поўначы рэгіён мяжуе з Латарынгіяй, а на поўдні з Савояй.

Бургундыя
фр.: Bourgogne
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Францыя
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтрДыжон
Дата ўтварэння4 чэрвеня 1960[1]
Дата скасавання31 снежня 2015
Насельніцтва (2006)1,624,000
Шчыльнасць51 чал./км²
Плошча31,582 км²
Бургундыя на карце
Бургундыя, карце
Часавы поясUTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2FR-D
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На тэрыторыі Бургундыі размешчаныя дэпартаменты Кот-д’Ор, Сона і Луара, Ньеўр, Ёна. Плошча рэгіёна складае 31,6 тыс. км². Насельніцтва 1,61 млн чалавек (1999 г.). Галоўны горад — Дыжон.

Фізічная карта Бургундыі

Гісторыя

  • Назва Бургундыя паходзіць ад германскага племя бургундаў, якія стварылі сваё каралеўства з цэнтрам спачатку ў Вормсе, а затым у Ліёне на паўднёвым усходзе Францыі ў V ст. У 534 яно ўвайшло ў склад дзяржавы франкаў.
  • Раўналежна каралеўству Бургундскаму ў паўднёва-ўсходніх французскіх межах ствараецца герцагства Бургундскае. У 1032 брат французскага караля Генрыха Робер становіцца герцагам Бургундскім. У 1363 Піліп II Адважны ўзнаўляе герцагства Бургундскае з цэнтрам у Дыжоне. У склад герцагства ўваходзяць Франш-Кантэ і Фландрыя.
  • Апошнім выбітным кіраўніком Бургундыі быў герцаг Карл Адважны, пасля яго смерці ў 1477 Бургундыя была паглынутая Францыяй. Да 1790 года Бургундыя мела статут правінцыі ў складзе Французскага каралеўства.

Гл.таксама