Заморскія ўладанні Францыі

шэраг тэрыторый, якія належаць Францыі,
(Пасля перасылкі з Заморскія тэрыторыі Францыі)

Заморскія ўладанні Францыі (фр.: France d'outre-mer) — шэраг тэрыторый (пераважна астравоў, за выключэннем кантынентальнай Гвіяны), якія належаць Францыі, але аддаленых ад яе асноўнай еўрапейскай тэрыторыі. Цяпер гэтыя тэрыторыі могуць мець наступны статус:

  • заморскі дэпартамент і рэгіён (département et région d’outre-mer, абрэвіятура DOM, радзей DROM)
  • заморская супольнасць (collectivité d’outre-mer, абрэвіятура COM)
  • заморскае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне з асобым статусам (collectivité sui generis)
Заморскія ўладанні Францыі

Раней, калі яшчэ існаваў статус заморскай тэрыторыі (territoire d’outre-mer), па-французску ўсе гэтыя ўладанні часта звалі DOM-TOM (абрэвіятура от départements d’outre-mer / territoires d’outre-mer).

Спіс тэрыторый

Заморскія дэпартаменты і рэгіёны

Заморскія супольнасці

Заморскія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні з асобым статусам

Заморскія ўладанні Францыі

СцягГербТэрыторыяРэгіёнПлошча
км²
НасельніцтваСталіцаСтатус
ГвадэлупаКарыбскае мора1 628420 000Бас-ТэрЗаморскі дэпартамент
МарцінікаКарыбскае мора1 128400 000Фор-дэ-ФрансЗаморскі дэпартамент
РэюньёнІндыйскі акіян2 512800 000Сен-ДэніЗаморскі дэпартамент
Французская ГвіянаПаўднёвая Амерыка91 000230 000КаенаЗаморскі дэпартамент
МаётаІндыйскі акіян374190 000МамудзуЗаморскі дэпартамент[1]
Французская ПалінезіяЦіхі акіян4 167270 000ПапеэтэЗаморская супольнасць
Уоліс і ФутунаЦіхі акіян27415 000Мата-УтуЗаморская супольнасць
Сен-П’ер і МікелонПаўночная Амерыка2426 000Сен-П'ерЗаморская супольнасць
Сен-МартэнКарыбскае мора5337 000МарыгоЗаморская супольнасць
Сен-БартэльміКарыбскае мора218 600ГуставіяЗаморская супольнасць
Новая КаледоніяЦіхі акіян18 575230 000НумеаЗаморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне
Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі або ФПАТІндыйскі акіян439 672140Порт-о-ФрансэЗаморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне
КліпертонЦіхі акіян90НямаЗаморскае асобае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне
Усяго127 6552 606 600

Агульная сума плошчы ўсіх 13 тэрыторыі складае 559 655 км² (без Зямлі Адэлі—127 655 км²), а насельніцтва 2 606 600 чалавек.

Тэрытарыяльныя прэтэнзіі

  • Мадагаскар аспрэчвае астравы Басас-да-Індыя, Глар'ёз, Еўропа, Жуан-ды-Нова, якія ўваходзяць у склад Астравоў Эпарсэ, што маюць асобы статус заморскага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэння Францыі.
  • Дзяржава Каморскія Астравы (Саюз Каморскіх Астравоў) прэтэндуе на востраў Маарэ (былы Маёта), які мае статус «заморскага дэпартамента» Францыі.
  • Сурынам (былая Галандская Гвіяна) мае прэтэнзіі да тэрыторый Французскай Гвіяны — найбуйнейшага заморскага дэпартамента Францыі.
  • Маўрыкій з 1990 г. вядзе перамовы аб вяртанні вострава Трамлен (належыць Францыі). Таксама існуе прынцыповая згода адносна сумеснага кіравання востравам і прылеглай марской прасторай.
  • Рэспубліка Вануату аспрэчвае правы на астравы Мэцью і Хантэр, размешчаныя ў Новай Каледоніі, якая з 1946 года носіць статус «заморскай тэрыторыі» Францыі.
  • Міжнародная супольнасць не прызнае тэрытарыяльных правоў Францыі на Зямлю Адэлі — антарктычны сектар, уключаны Францыяй у склад яе Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі