Канстанцін фон Ноц

нямецкі палітык

Канстанцін фон Ноц (ням.: Konstantin von Notz, нар. 21 студзеня 1971, Мёльн, Шлезвіг-Гольштэйн, ФРГ) — нямецкі юрыст і палітык. Дэпутат Бундэстагу з 2009 года ад партыі «Саюз 90/Зялёныя».

Канстанцін фон Ноц
ням.: Konstantin von Notz
член бундэстага Германіі[d]
27 кастрычніка 2009 — 22 кастрычніка 2013
член бундэстага Германіі[d]
24 кастрычніка 2017 — 26 кастрычніка 2021
член бундэстага Германіі[d]
з 26 кастрычніка 2021
член бундэстага Германіі[d]
22 кастрычніка 2013 — 24 кастрычніка 2017
Нараджэнне21 студзеня 1971(1971-01-21)[1][2] (53 гады)
БацькаFriedhelm von Notz[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Сайтvon-notz.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ранняе жыццё і адукацыя

Адзін з двух сыноў нямецкага юрыста Фрыдхельма фон Ноца  (ням.), Канстанцін вырас у Гамбургу і Франкфурце-на-Майне. Ён вывучаў права ў Гейдэльбергскім універсітэце з 1993 па 1998 год.

Палітычная кар’ера

Фон Ноц стаў дэпутатам Бундэстагу па выніках парламенцкіх выбараў у Германіі 2009 года. У свой першы заканадаўчы тэрмін з 2009 па 2013 год працаваў у Камітэце ўнутраных спраў і быў прэс-сакратаром сваёй парламенцкай групы па ўнутраных справах і лічбавай палітыцы.

Пасля парламенцкіх выбараў у Германіі 2013 года быў прызначаны віцэ-старшынёй сваёй парламенцкай групы пад кіраўніцтвам сустаршыняў Катрын Гёрынг-Экарт і Антона Хофрайтэра  (ням.). У гэтай якасці выконваў функцыі каардынатара заканадаўчых ініцыятыў групы па ўнутраных і прававых пытаннях, а таксама прэс-сакратара па лічбавай палітыцы. Ён таксама ўзначальваў парламенцкую групу партыі «Саюз 90/Зялёныя» ў парламенцкім камітэце, які расследуе шпіёнскі скандал з АНБ  (ням.), і камітэце па лічбавым парадку дня  (ням.)[4].

З 2018 года з’яўляецца членам Парламенцкага кантрольнага органа  (ням.), які ажыццяўляе нагляд за спецслужбамі Германіі: Федэральнай разведвальнай службай, Федэральнай службай абароны канстытуцыі Германіі і Службай ваеннай контрвыведкі  (укр.). Ён таксама далучыўся да Камітэта па выбарах суддзяў, які адказвае за прызначэнне Федэральнага канстытуцыйнага суду Германіі  (укр.).

У дадатак да даручэнняў камітэтаў фон Ноц з 2009 года займае пасаду намесніка старшыні парламенцкай групы дружбы па сувязях з краінамі Балтыі.

Пад эгідай праграмы хроснага бацькоўства над актывістамі за правы чалавека фон Ноц з 2013 года павышае дасведчанасць аб працы кубінскага дысідэнта Антоніа Радзілеса  (чэшск.)[5]. 16 чэрвеня 2021 года ўзяў шэфства над Леанідам Судаленкам, беларускім праваабаронцам і палітычным зняволеным[6].

Іншыя віды дзейнасці

  • Член Стратэгічнай кансультацыйнай рады фонду «Stiftung Datenschutz  (ням.)»[7]
  • Член Асамблеі сябраў Фонду Генрыха Бёля  (укр.) (з 2009 года)
  • Член апякунскага савета недзяржаўнай арганізацыі «Liquid Democracy» (з 2009 года)
  • Член апякунскага савета Фонду Ота фон Бісмарка  (ням.)[8]
  • Член міжнароднай недзяржаўнай арганізацыі «Transparency International  (польск.)»
  • Член Кансультатыўнага савета па канфідэнцыяльнасці даных «Deutsche Telekom» (2009—2013 гады)
  • Старшыня Кансультатыўнага савета Форуму грамадскай бяспекі будучыні (2009—2013 гады)

Зноскі

  • Deutsche Nationalbibliothek Record #124665764 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 снежня 2014.
  • Dr. Konstantin von Notz, Bündnis 90/Die Grünen, Бундэстаг, (ням.)
  • Einsatz für einen inhaftierten kubanischen Blogger Бундэстаг, August 13, 2013.
  • Members of the German Bundestag and the European Parliament sponsor Eduard Kudyniuk, Leanid Sudalenka and Volha Klimkova (англ.). Libereco — Partnership for Human Rights (15 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2021. Праверана 23 верасня 2021.
  • Advisory Board Stiftung Datenschutz  (ням.).
  • Board of Trustees. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2018.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці