Нямецкая нацыянальная бібліятэка

Нямецкая нацыянальная бібліятэка (ням.: Deutsche Nationalbibliothek; DNB) — цэнтральная архіўная бібліятэка і нацыянальны бібліяграфічны цэнтр Германіі. Задачай гэтай установы, унікальнай для Германіі, з'яўляецца калекцыяніраванне, пастаяннае архіваванне, усебаковая апрацоўка і захаванне дакументацыі і бібліяграфічных публікацый усяго свету на нямецкай мове. Задача выконваецца з 1913 года шляхам апрацоўкі нямецкіх публікацый, замежных публікацый пра Германію, перакладаў нямецкіх прац, а таксама прац нямецкамоўных эмігрантаў, апублікаваных у перыяд 1933—1945 гг. Вырашаецца задача апублікавання гэтых прац для шырокай аўдыторыі.

Нямецкая нацыянальная бібліятэка
ням.: Deutsche Nationalbibliothek[1]
Выява лагатыпа
Лагатып Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі
Лагатып Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі
Краіна
АдрасЛейпцыг, Франкфурт-на-Майне, Берлін
Заснавана1912
Філіялы3
Код ISILDE-101
Фонд
Склад фондустандартныя друкаваныя працы, у тым ліку мікраформы, гукавыя запісы і лічбавыя публікацыі на фізічных прыладах захоўвання інфармацыі і ў інтэрнэт-публікацыях.
Аб'ём фонду24,7 млн адзінак[2] (13,1 млн кніг[2])
Доступ і карыстанне
Абслугоўваннетолькі ў чытальных залах[3]
Колькасць чытачоў904 тыс. у год[4]
Іншая інфармацыя
Бюджэт€42,2 млн[5]
ДырэктарЭлізабет Нігеман[6]
Супрацоўнікі622[5]
Вэб-сайтwww.d-nb.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямецкая нацыянальная бібліятэка падтрымлівае і развівае супрацоўніцтва і знешнія сувязі на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Так, DNB з'яўляецца вядучым партнёрам і распрацоўшчыкам бібліяграфічных стандартаў і кіраваў бібліяграфіі ў Германіі, таксама адыгрываючы выдатную ролю ў справе развіцця міжнародных бібліятэчных стандартаў.

Супрацоўніцтва з кнігавыдаўцамі рэгулюецца законамі аб Нямецкай лейпцыгскай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bücherei Leipzig) 1935 года, і законам аб Нямецкай франкфурцкай бібліятэцы (ням.: Deutsche Bibliothek Frankfurt am Main) 1969 года. Асноўныя сферы дзейнасці падзелены паміж аддзяленнямі ў Лейпцыгу і Франкфурце-на-Майне, кожны з гэтых цэнтраў сфакусаваў сваю працу на нейкіх спецыфічных зонах адказнасці. Трэці цэнтр, Берлінскі музычны архіў (ням.: Deutsches Musikarchiv Berlin), заснаваны ў 1970 годзе, займаецца архіваваннем з усім звязаным з музычнай галіной (як аўдыёзапісамі, так і друкаванымі дакументамі).

Гісторыя

Перадгісторыя стварэння і стварэнне. Першая бібліятэка ў Лейпцыгу

Лейпцыгская бібліятэка. Від на будынак. 23 верасня 1955 года.

Ужо ў 1848 годзе існавалі планы па стварэнні агульнанямецкай нацыянальнай бібліятэкі. Пасля рэстаўрацыі ў той час усе фаліянты не выкарыстоўваліся як кнігі, а выстаўляліся ў Нямецкім нацыянальным музеі ў Нюрнбергу. У 1912 годзе Лейпцыг, месца правядзення штогадовай Лейпцыгскага кніжнага кірмаша, а таксама каралеўства Саксонія і асацыяцыя нямецкіх кнігагандляроў (ням.: Börsenverein der Deutschen Buchhändler) прыйшлі да дамоўленасці па пытанні аб заснаванні Германскай Нацыянальнай Бібліятэкі, размешчанай у Лейпцыгу. Пачынаючы з 1 студзеня 1913 года, у сістэматычным парадку былі адабраны ўсе публікацыі на нямецкай мове (уключаючы таксама і кнігі з Аўстрыі і Швейцарыі). У той жа год доктар Густаў Валь (Dr. Gustav Wahl) быў выбраны першым яе дырэктарам.

Паваенныя гады. Стварэнне другой бібліятэкі

Паліцы кнігасховішча бібліятэкі. Франкфурцкі філіял, 24 лістапада 2008 года.

У 1946 годзе доктар Георг Курт Шаўэр, Генрых Кобет, Віторыа Клостерман і прафесар Ганс Вільгельм Эпельсхаймер, дырэктар Франкфурцкай універсітэцкай бібліятэкі, ініцыявалі паўторнае заснаванне Нямецкага архіва, размешчанага цяпер у Франкфурце-на-Майне. Федэральныя прадстаўнікі кнігагандляроў на акупаванай ЗША тэрыторыяй пагадзіліся з прапановай, а гарадскія ўлады Франкфурта-на-Майне далі згоду, выступаючы, у сваю чаргу, як крыніца фінансавання праекта і падбору персанала. Ваенны ўрад ЗША таксама далі сваю згода.

Бібліятэка пачала сваю працу ў курыльным пакоі былой бібліятэкі Ротшыльда, якая служыла разбамбаванай падчас вайны бібліятэцы месцам часавага прыстанку. Як вынік такога роду сітуацыі, у Германіі існавалі дзве бібліятэкі, якія выконвалі функцыі галоўнага дзяржаўнага кнігасховішча і дзяржаўнай бібліятэкі — для ГДР і ФРГ адпаведна. Такім чынам узніклі два бібліятэчныя каталогі, практычна ідэнтычныя па сваім змесце.

Сучасны этап развіцця. Аб'яднанне.

Банкетная зала Франкфурцкага аддзялення бібліятэкі. 24 лістапада 2008 года.

З аб'яднаннем Германіі, якое адбылося 3 кастрычніка 1990 года, лейпцыгскі і франкфурцкі філіялы былі зліты разам у новым утваржнні, якое атрымала назву Нямецкая Бібліятэка (ням.: Die Deutsche Bibliothek). 29 чэрвеня 2006 года ўступіў у сілу «Закон аб Нямецкай Нацыянальнай Бібліятэцы». Развіццё бібліятэчных збораў (уключаючы таксама і анлайн-публікацыі) праводзіцца пасродкам накіраванага курсу на збіранне, каталагізаванне і захоўванне ўсіх публікацый як часткі ўсенямецкай культурнай спадчыны. Галоўны кіраўнічы орган бібліятэкі, Адміністрацыйны савет, быў пашыраны, і ўключыў у сябе двух прадстаўнікоў Бундэстага. Законам таксама былі зменены назвы самой бібліятэкі і яе складнікаў у Франкфурце-на-Майне, Лейпцыгу і Берліне на «Deutsche Nationalbibliothek».

Агульная інфармацыя

Дэпазітарый

  • Усяго ў сапраўдны момант ва ўсіх трох філіялах бібліятэкі захоўваецца 24 млн. 100 тысяч адзінак. у тым ліку:
    • у Лейпцыгу: 14.3 млн адзінак
    • у Франкфурце-на-Майне: 8.3 млн адзінак
    • у Берліне: 1.5 млн адзінак

Каардынаты філіялаў

Лейпцыг (ням.: Deutsche Bücherei Leipzig): Геаграфічныя каардынаты: 51°19′20,44″ пн. ш. 12°23′48,11″ у. д.HGЯO. Адрас: Deutscher Platz 1, 04103 Leipzig[8]
Франкфурт-на-Майне (ням.: Deutsche Bibliothek Frankfurt am Main): Геаграфічныя каардынаты: 50°07′51,98″ пн. ш. 8°40′59,35″ у. д.HGЯO. Адрас: Adickesallee 1, 60322 Frankfurt am Main[8]
Берлін (ням.: Deutsches Musikarchiv Berlin): Геаграфічныя каардынаты: 52°26′19,25″ пн. ш. 13°19′42,82″ у. д.HGЯO. Адрас: Gärtnerstraße 25 — 32, 12207 Berlin[8]

Иллюстрации

Гл. таксама

Зноскі

  • а б в Adressen und Ansprechpartner(недаступная спасылка). D-NB.de. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2010. Праверана 12 ліпеня 2010.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)