Га́ліч (укр.: Га́лич — Галыч) — горад (да 1940 пасёлак гарадскога тыпу), цэнтр Галіцкага раёна Івана-Франкоўскай вобласціУкраіны, на правым беразе р. Днестр, за 26 км на поўнач ад Івана-Франкоўска. Чыгуначная станцыя (на лініі Івана-Франкоўск — Львоў). Вузел аўтадарог. Заснаваны ў 9 стагоддзі. У 1772 адыходзіць да Аўстрыі, а ў 1919 акупаваны Польшчай. З 1939 г. у складзе УССР.