Вёска

сельскі населены пункт

Вёска (стараж.-слав. въсь) — населены пункт з некалькімі дзесяткамі або сотнямі хат індывідуальнага збудавання, пераважным заняткам жыхароў якога з'яўляецца сельская гаспадарка і промыслы. Асноўнае адрозненне вёскі ад сяла ў кананічнай тапаніміцы — адсутнасць царквы ў вёсцы, што, аднак, не з'яўляецца агульным правілам.

Гісторыя

Першыя вёскі ўзніклі як адасобленыя адзінкі побач з пагостамі і сёламі, аднак яны не з'яўляліся грамадавамі ці вотчыннымі цэнтрамі. Тэрмін «вёска» ў XXI стст. меў шырокае агульнаславянскае распаўсюджванне (палякі, чэхі, славакі, кашубы, верхнія і ніжнія лужычане, славенцы і іншыя). Этымалагічнае паходжанне слова, аднак, узыходзіць да старажытнаславянскага «весь», што абазначала меру даўжыні. Да ХVI ст. рускімі і ўкраінцамі гэты тэрмін быў страчаны. Слова «вёска» набыла распаўсюджанне на беларускіх землях досыць позна, толькі ў XVII ст.[1], паводле тагачасных інвентароў тэрміны «вёска» і «сяло» ўжываліся ў аднолькавай меры[2].

Значны ўплыў на развіццё вёсак, як віду паселішчаў, зрабіла рэформа «Устава на валокі» 1557 года, згодна з якой адзінкамі феадальнай павіннасці сталі валокі замест ранейшых службаў (двара ці некалькіх двароў).

Зноскі

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі