Aлджэрнан Сўінбэрн нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і, сын адмірала.
Правёў большую частку свайго дзяцінства на высьпе Ўайт, дзе ягоныя бабуля і дзядуля, і бацькі валодалі сядзібай. Ягоны дзед па матчынай лініі быў трэцім графам Эшбэрнэмам, у той час як ягоны дзед па лініі бацькі нарадзіўся і вырас у Францыі і працягваў апранацца і думаць як французскі арыстакрат Старога рэжыму. Дзякуючы сваякам і маці Алджэрнан вывучыў францускую і італійскую мовы. Выхаваны ў англіканскай рэлігіі, ён атрымаў вельмі салідную рэлігійную адукацыю[7].
Сўінбэрн вучыўся ў Ітанскім каледжы (1849-53), дзе пачаў пісаць вершы. У Ітане ён атрымаў першыя прызы па францускай і італійскіх мовах. Ён вучыўся ў Balliol College, Оксфард (1856-60) з кароткім перапынкам, калі ён быў выключаны з унівэрсытэту ў 1859 годзе за публічную падтрымку спробы забойства Напалеона III Фелічэ Арсіні. Ён вярнуўся ў Оксфард ў траўні 1860 г., хоць так і не атрымаў ступені[8].
Пасьля Оксфарду ў 1860 годзе, ён стаў блізкім сябрам сям’і Расэці, і пасьля сьмерці мадам Расэці ў 1862 годзе ён і мастак пераехалі ў Тудор Гаўс, Чэлсі[9].
Сўінбэрн, нізкарослы і дрэнна складзены, уяўляў сабой дзіўнае спалучэньне слабага здароўя і фізічнай сілы, але ён быў выдатным плыўцом[10].
Не хаваў сваёй гомасэксуальнасьці, якая лёгка чытался ў творах і ў ладзе жыцьця паэта[11].
Сўінбэрн пакутаваў на алькагалізм і алгалягнію, таксама ў яго быў вельмі лёгкаўзбудлівы характар. У выніку ў 1879 ва ўзросьце 42 гадоў у Сўінбэрна адбылося фізічнае і псыхічнае пагаршэньне здароўя. Пасьля гэтага яго ўзяў пад сваю апеку сябар Тэадор Уотс, які даглядаў яго да канца жыцьця ў прадмесьці Лёндану — Патні. Пазьней у яго зьнік юнацкі дух бунтарства, і ён ператварыўся ў рэспэктабельную асобу[12].
Сўінбэрн памёр на паўднёвым захадзе Лёндану ад грыпу 10 красавіка 1909 году ва ўзросьце 72 гадоў і быў пахаваны ў царкве сьвятога Баніфацыя ў Банчорчы на высьпе Ўайт, дзе прайшло ягонае дзяцінства[13].
Сўінбэрн лічыцца дэкадэнтам і быў зьвязаны з прэрафаэлітызмам. Сваёй формай або спасылкамі многія зь ягоных вершаў выклікаюць віктарыянскае захапленне Сярэднявеччам: «The Leper», «Laus Veneris», «St Dorothy». У ягоных вершах шмат агульных матываў, такіх як акіян, час і сьмерць. Некалькі гістарычных людзей фігуруюць у ягоных паэмах, такіх як Сапфо, Анакторыя і Катул[14].
Ягоны слоўнікавы запас і прасодыя робяць яго адным з найлепшых ангельскіх паэтаў, але яго паэзію крытыкавалі як занадта квяцістую і часта бессэнсоўную[15].
Паэзія Сўінбэрна выклікала скандал у віктарыянскую эпоху з-за пэрыядычных спасылак на сада-мазахізм, лесьбіянізм, самагубства і антырэлігійныя настроі, якія яна перадавала. Гэта прывяла да таго, што ён стаў пэрсонай нон грата ў вышэйшым грамадзтве. Чуткі аб ягоных вычварэнствах часта цыркулявалі ў прэсе, і ён, па іроніі лёсу, падыгрываў, прызнаваўся ў тым, што быў, паводле тагачаснага азначэньня, «педэрастам» і займаўся сэксам з малпамі[16].
Ён вынайшаў на аснове ронда форму рандэль і ўнёс свой уклад у выданьне Брытанскай энцыкляпэдыі. Ён быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію па літаратуры кожны год з 1903 па 1907 год і ў 1909 годзе[17].