Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў | |
Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Беларуская акадэмія мастацтваў, Белорусский театральный институт, Белорусский театрально-художественный институт, Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Беларуская акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Белорусская академия искусств | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1945 |
---|---|
Тып | урадавы |
Рэктар | Міхась Баразна |
Факультэтаў | 5 |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°55′22″ пн. ш. 27°36′5″ у. д. / 53.92278° пн. ш. 27.60139° у. д. / 53.92278; 27.60139 27°36′5″ у. д. / 53.92278° пн. ш. 27.60139° у. д. / 53.92278; 27.60139 |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Былыя назвы | Беларускі тэатральны інстытут (да 1953 г.), Беларускі дзяржаўны тэтральна-мастацкі інстытут (да 1991 г.), Беларуская акадэмія мастацтваў (да 2001 г.) |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | bdam.by |
± Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў |
Белару́ская дзяржа́ўная акадэ́мія маста́цтваў — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Менску. Рыхтуе адмыслоўцаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна-, тэлемастацтва і іншых відаў экранных мастацтваў і дызайну.
Пасьля масавых фальсыфікацыяў на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году, жорсткага разгону акцыяў пратэсту, зьбіцьця й катаваньняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты акадэміі падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Сьвятланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2].
БДАМ стала першай ВНУ, дзе пачалі адлічваць бастуючых студэнтаў пасьля загаду Лукашэнкі. Увечары таго ж дня стала вядома пра адлічэньні студэнтаў акадэміі[3]. Кіраўніцтва факультэту дызайну адмовілася адлічваць сваіх студэнтаў, але загады былі аформлены ў абыход дэканату. Таксама прынцыпова адмовілася падпісвацца пад загадам аб адлічэньні студэнтаў прарэктарка па вучэбнай працы, мастацтвазнаўца Алена Бохан[4]. 30 кастрычніка стала вядома пра адкрыты ліст, у якім больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкод для мірных сходаў[5].
Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі асуджаныя на міжнародным узроўні[6][7].
21 чэрвеня 2021 году рэктар Міхась Баразна быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[8]. Паводле рашэньня ЭЗ, Баразна «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках – рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[9].
Ад 2010 году ў акадэміі існуюць 5 факультэтаў[1]:
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 1а1Е400511 |