Віленская апэрацыя
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Віленская апэрацыя | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
![]() | ![]() | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Аляксей Эверт | Гэрман фон Айхгорн | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
2-я армія і 5-я арміі — 350 000 жаўнераў (600 000 паводле расейскіх зьвестак) | 10-я армія і 8-я армія— 75 000 жаўнераў (400 000 паводле расейскіх зьвестак) | ||||||||
Страты | |||||||||
80 000 забітымі і параненымі | невядома | ||||||||
|
Ві́ленская апэра́цыя (22 жніўня [ст. ст. 9 жніўня] 1915 — 2 кастрычніка [ст. ст. 19 верасьня] 1915 году) — абарончая апэрацыя 10-й і 5-й арміяў расейскага Заходняга фронту ў раёне Вільні падчас Першай сусьветнай вайны. Частка апэрацыі вядомая таксама пад назвай Сьвянцянскі прарыў.
Завяршылася стабілізацыяй фронту па лініі возера Дрысьвяты — возера Нарач — Смаргонь — Баранавічы — Пінск — Дубна — Тарнопаль.
Пасьля таго, як 22 жніўня нямецкія войскі ўзялі расейскую крэпасьць Коўна, 10-я нямецкая армія працягвала наступ з мэтай абысьці Вільню і акружыць 10-ю расейскую армію. Тут завязаліся жорсткія сустрэчныя баі, падчас якіх расейцы здолелі ўтрымаць свае пазыцыі. Наступ немцаў быў спынены[1].
Пасьля гэтага немцы зьмянілі плян і 8 верасьня пачалі наступ у стык паміж 10-й і 5-й расейскімі арміямі. 9 верасьня кайзэраўскім войскам пашчасьціла прарваць расейскую абарону на поўнач ад Вількаміру[1]. Гэты прарыў атрымаў назву Сьвянцянскі. У прарыў нямецкае камандаваньне кінула значныя кавалерыйскія злучэньні. Нямецкая кавалерыйская група (4 кавалерыйскія дывізіі)[1] накіравалася па расейскіх тылах.
14 верасьня нямецкія войскі занялі Вялейку і падышлі да Маладэчна. Нямецкія кавалерысты дайшлі да Менску і нават перарэзалі шашу Смаленск — Менск[2]. З-за пагрозы акружэньня расейскім войскам давялося 16 верасьня 1915 году пакінуць Вільню.
Пасьля гэтага націск нямецкай коньніцы, пазбаўленай падтрымкі пяхоты і артылерыі, аслабеў. 15—16 верасьня яна была спыненая часткамі ізноў сфармаванай 2-й расейскай арміі. Расейцы нанесьлі контраўдар па нямецкай кавалерыі і адкінулі яе да Нарачы[2]. Да 19 верасьня (2 кастрычніка) Сьвянцянскі прарыў быў ліквідаваны, і фронт стабілізаваўся на лініі возера Дрысьвяты — возера Нарач — Смаргонь — Баранавічы — Пінск — Дубна — Тарнопаль.