Уладзімер Дахно
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
Уладзімер Дахно | |
Володимир Дахно | |
Дата нараджэньня | 7 сакавіка 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня | Запарожжа, УССР |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 2006 (74 гады) |
Месца сьмерці | Кіеў, Украіна |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак-мультыплікатар, рэжысэр, сцэнарыст |
Навуковая сфэра | мультфільм[d][1] |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1960—1995 |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm3005461 |
Уладзі́мер Аўксе́нцьевіч Дахно́ (па-ўкраінску: Володи́мир Авксе́нтійович Дахно́; 7 сакавіка 1932 году, Запарожжа, УССР — 28 ліпеня 2006 году, Кіеў, Украіна[2] 2006) — савецкі і ўкраінскі мастак-мультыплікатар, рэжысэр, сцэнарыст, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі ЎССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1988), Народны артыст Украіны (1996). Вядомы як аўтар усенародна любімых мультфільмаў, найперш сэрыялу «Як казакі…».
Нарадзіўся 7 сакавіка 1932 году ў Запарожжы, УССР. Пасьля школы паступіў у Кіеўскі мэдычны існтытут. Амаль адразу перавёўся ў Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Па яго сканчэньні ў 1955 годзе працаваў архітэктарам у Кіеве. Незвычайны архітэктурны праект дысэртацыі Дахно прывабіў вядомых мультыплікатараў Марка Драцуна і Давіда Чаркаскага і яны прапанавалі яму працу на новым творчым аб’яднаньні анімацыйных фільмаў на студыі «Кіеўнавукфільм».
У 1960 годзе У. Дахно дэбютуе ў якасьці мастака-аніматара з мультфільмам «Прыгоды Перцу», які стаў першай працай творчага аб’яднаньня. У поўнай ступені талент У. Дахно раскрыўся ў 1967 годзе з выхадам першай сэрыі мультфільму «Як казакі…», дзе ён выступіў і як рэжысэр, і як сцэнарыст. Усяго Ў. Дахно стварыў 9 мультфільмаў сэрыі пра казакоў.
У 1991 годзе выйшаў першы паўнамэтражны ўкраінскі мультфільм «Энэіда», створаны Ў. Дахно паводле аднайменнай паэмы Івана Катлярэўскага.
Памёр Уладзімер Дахно 28 ліпеня 2006 году ў сваёй кватэры ў Кіеве.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |