Запарожжа

Запарожжа (па-ўкраінску: Запоріжжя) — места на паўднёвым усходзе Ўкраіны, на рацэ Дняпро. Адміністрацыйны цэнтар Запароскай вобласьці і Запароскага раёну. Плошча 330 км². Насельніцтва на 2020 год — 731 922 чал.

Запарожжа
укр. Запоріжжя
Запарожжа
Герб ЗапарожжаСьцяг Запарожжа
Дата заснаваньня:1770
Горад з:1806
Краіна:Украіна
Вобласьць:Запароская
Мэр:Rehina Kharchenko[d][1]
Плошча:240 км²
Вышыня:86 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 731 922 чал. (2020)[2]
шчыльнасьць:3049,68 чал./км² (2020)
нацыянальны склад:украінцы — 70,3%
расейцы — 25,4%
беларусы — 0,7% (2001)
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:+380-61(2)
Паштовыя індэксы:69000—69499
КОАТУУ:2310100000
Геаграфічныя каардынаты:47°51′0″ пн. ш. 35°7′3″ у. д. / 47.85° пн. ш. 35.1175° у. д. / 47.85; 35.1175 35°7′3″ у. д. / 47.85° пн. ш. 35.1175° у. д. / 47.85; 35.1175
Запарожжа на мапе Ўкраіны
Запарожжа
Запарожжа
Запарожжа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Запароская меская рада

Знаходзіцца за 444 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Чыгуначны вузел, рачны порт.

Этымалёгія назвы

Места атрымала назву Запарожжа з тае прычыны, што яно знаходзілася ніжэй за дняпроўскія парогі (затопленыя ў выніку будаўніцтва ДнепраГЭСа).

Гісторыя

  • 1770: заснаваньне Аляксандраўскай фартэцыі, зь якой зьвязваюць пачатак гісторыі сучаснага места; пачатковая назва паселішча — Аляксандраўскі пасад.
  • 1806: атрымаў статус места і назву Аляксандраўск, цэнтар павету.
  • 1919: у складзе ЎССР.
  • 1921: перайменаваньне места на Запарожжа.
  • 1939: цэнтар вобласьці.
  • 18 жніўня 1941 — сьнежань 1943: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Колькасьць

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 6707 чал.[3]; 1897 год — 19 тыс. чал.[4]
  • XX стагодзьдзе: 1923 год — 44 тыс. чал.; 1939 год — 289 тыс. чал.; 1959 год — 449 тыс. чал.; 1971 год — 676 тыс. чал.[5]; 1991 год — 896,6 тыс. чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 817,9 тыс. чал.[7]; 2020 год — 731 922 чал.[8]

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаяармянскаябеларуская
41,64%56,83%0,21%0,10%

Эканоміка

Прадпрыемсты чорнай (камбінат «Запарожсталь», завод «Днепраспэцсталь» і інш.) і каляровай (тытана-магніевы камбінат, алюмініевы завод і інш.) мэталюргіі, машынабудаваньня (электратэхнічнай прамысловасьці; вытворчыя аб’яднаньні «АЎТАЗАЗ», «Маторабудаўнік» і інш.), хімічнай і коксахімічнай, лёгкай, харчовай прамысловасьці.

Працуе Дняпроўская гідраэлектрастанцыя (ДнепраГЭС).

Славутасьці

  • Хортыца — найбольшая выспа на Дняпры, на якой у XVII стагодзьдзі месьцілася Запароская Сеч.
  • ДнепраГЭС (1932, 1975)
  • Масты Праабражэнскага (1952)
  • Дзіцячая чыгунка — найдаўжэйшая ўва Ўкраіне (1972)
  • Комплекс забудовы «Соцгорад» (1929—1937)

Галерэя

Месты-сябры

Асобы

  • Валянтын Налівайчанка (нар. 1966) — украінскі дзяржаўны дзяяч
  • Марыя Сокіл (1902—1999) — опэрная сьпявачка
  • Людміла Супрун (нар. 1965) — украінскі палітык

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі