Ні́жагародзкая во́бласьць (па-расейску: Нижегородская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ніжні Ноўгарад. Вобласьць уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з Кастрамской, Кіраўскай, Разанскай, Уладзімерскай і Іванаўскай абласьцямі й рэспублікамі Марый Эл, Чувашыя й Мардовія. Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году.
Ніжагародзкая вобласьць выцягнута ў мэрыдыяльным кірунку, ейная працягласьць з поўначы на поўдзень складае каля 400 км, а з захаду на ўсход у найбольш шырокай паўднёвай частцы — каля 300 км. Асноўныя адрозненьні ў клімаце выяўляюцца па лініі поўнач-поўдзень, паміж лясным Заволжам і ўзьнёслым Правабярэжжам.
Маюцца радовішчы торфу, фасфарытаў, жалезных руд. У басэйне ракі П’яна ёсьць буйное радовішча тытан-цырконіевых руд («чорныя пяскі»): Ітманаўская россып, агульныя запасы якой складаюць 67 млн м³, зь іх забалянсавыя — 4,9 млн м³, прагнозныя — 31,2 млн м³. Радовішча ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых россыпных радовішчаў тытана й цырконія Расеі[2].
Рачная сетка вобласьці густая й уключае больш за 9000 рэкаў і ручаёў. Па ейнай тэрыторыі працякаюць найбуйнейшыя рэкі эўрапейскай часткі Расеі, як то Волга й ейны правы прыток Ака. У ніжагародзкім Заволжы працякаюць левыя прытокі Волгі — Ветлуга, Кержанец, Узола, Лінда. Яны нясуць свае воды сярод густых тайговых і зьмешаных лясоў.
Утворана як вобласьць РСФСР 14 студзеня 1929 году, да гэтага часу зьяўлялася Ніжагародзкай губэрняй.
Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складала 3 310 562 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва — 43,2 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (93,9%), другой паводле велічыні ёсьць татары (1,3%).
- Арзамаскі раёнм. Арзамас
- Балахніскі раёнм.Балахна
- Багароцкі раён м. Багароцак
- Вялікаболдзінскі раён в. Вялікае Болдзіна
- Вяліка мурашкінскі раён м-ка Вялікае Мурашкіна
- Бутурлінскі раёнв. Бутурліна
- Вадзкі раёнв. Вад
- Варнавінскі районв. Варнавіна
- Вацкі раёнв. Вача
- Вятлускі раёнв. Вятлуга
- Вазьнясенскі раёнв. Вазьнясенскае
- Валадарскі раёнм. Валадарск
- Варатынскі раёнв. Варатынец
- Васкрасенскі раёнв. Васкрасенскае
- Выксунска раёнм. Выкса
- Гагінскі раёнв. Гагіна
- Гарадзецкі раёнм. Гарадзец
- Дальнеканстанцінаўскі раёнв. Дальняе Канстанцінава
- Дзівееўскі раёнв. Дзівеева
- Княгінінскі раёнм. Княгініна
- Кавернінскі раёнв. Каверніна
- Краснабакаўскі раёнв. Красныя Бакі
- Краснаакцябрскі раёнв. Уразаўка
- Кстоўскі раёнм. Кстова
- Кулябацкі раёнм. Кулябакі
- Лукаянаўскі раёнм. Лукаянаў
- Лыскаўскі раёнм. Лыскава
- Навашынскі раёнг. Навашына
- Паўлаўскі раён м. Паўлава
- Першатравенскі раёнм. Першатравеньск
- Перавоскі раёнм. Перавоз
- Пільнінскі раёнв. Пільна
- Пачынкаўскі раёнв. Пачынкі
- Сымонаўскі раёнм. Сымонаў
- Сяргацкі раёнм. Сяргач
- Сячэнаўскі раёнв. Сячэнава
- Сакольскі раён в. Сакольскае
- Сасноўскі раён в. Сасноўскае
- Спаскі раёнв. Спаскае
- Тонкінскі раёнв. Тонкіна
- Таншаеўскі раёнв. Таншаева
- Урэнскі раёнм. Урэнь
- Чкалаўскі раёнм. Чкалаўск
- Шарангійскі раёнв. Шаранга
- Шаткоўскі раёнв. Шаткі
- Шахунскі раёнм. Шахуня
Маецца некалькі паселішчаў, якія падпарадкаваныя вобласьці. Напрыклад месцкая акруга Бор.
Асноўныя галіны прамысловасьці ёсьць машынабудаваньне, пераробная чорная мэталюргія, лясная, цэлюлозна-папяровая, лёгкая, харчовая й хімічная прамысловасьць.
У вобласьці вырошчваюцца жыта, авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, цукровыя буракі, лён-даўгунец. Апрацоўваюць цыбулю й бульбу.
Ніжагародзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
---|
Рэспублікі | | |
---|
Краі | |
---|
Вобласьці | |
---|
Гарады фэдэральнага значэньня | |
---|
Аўтаномная вобласьць | |
---|
Аўтаномныя акругі | |
---|
Ліквідаваныя | - Агінская Бурацкая аўтаномная акруга
- Камчацкая вобласьць
- Карацкая аўтаномная акруга
- Комі-Пярмяцкая аўтаномная акруга
- Пермская вобласьць
- Таймырская (Далгана-Ненецкая) аўтаномная акруга
- Усьць-Ардынская Бурацкая аўтаномная акруга
- Чыцінская вобласьць
- Эвэнкійская аўтаномная акруга
|
---|
Фэдэральныя акругі | |
---|
Колішняя фэдэральная акруга | |
---|
Курсівам — тэрыторыі Ўкраіны, пад кантролем Расеі |