Інсульт

Інсульт — гострае парушэньне мазгавога кровазвароту, якое характарызуецца раптоўным (напрацягу некалькіх хвілінаў ці гадзінаў) зьяўленьнем асяродкавай ці агульнамазгавой нэўралягічнай сымптаматыкі, якая захоўваецца больш за 24 гадзіны й прыводзіць да сьмерці хворага ў больш кароткі працяг часу з прычыны цэрэбральнаваскулярнай паталёгіі. Узьнікае раптоўна ў выніку цяжкага ўскладненьня атэрасклерозу, гіпэртаніі, хваробаў сэрца, артэрыяў і крыві.

Зрэз мазгоў загінуўшага ад інсульта

З улікам часу рэгрэсіі нэўралягічнага дэфіцыту, асабліва вылучаюць часовыя парушэньні мазгавога кровазвароту (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу 24 гадзінаў, у адрозьненьне ад самаго інсульта) і малы інсульт (нэўралягічны дэфіцыт рэгрэсуе напрацягу трох тыдняў пасьля пачатку хваробы). Судзінныя захворваньні мозга займаюць другое месца ў структуры сьмяротнасьці ад захворваньняў сыстэмы кровазварота пасьля ішэмічнай хваробы сэрца.[1][2]

2/3 інсультаў здараюцца ва ўзросьце пасьля 60 гадоў. Амаль палова хворых памірае ў першы год пасьля захворваньня. Толькі кожны пяты сярод выжыўшых захоўвае працаздольнасьць[3].

Віды

Адрозьніваюць тры віды інсульту (частасьць выяўленьня 4:1:0,1).

  • Ішэмічны (грэц. ἴσχω αἷμα — затрымліваю кроў; інфаркт мозга(en)). Разьвіваецца ад хвіліны да некалькіх гадзінаў праз закупорваньне звужаных артэрыяў (найчасьцей сярэдняй мазгавой) у выніку трамбозу, эмбаліі або гемадынамічнага памяншэньня крыватоку і разьмякчэньня мозгу. Сымптомы: слабасьць канцавінаў у процілеглым баку цела (лева-правабаковы гемапарэз), афазія (зь левага боку), страта прытомнасьці (пры вострым цячэньні). Сьмерць настае ад ацёку лёгкіх, лёгачных і сардэчна-сасудзістых ускладненьняў.
  • Гемарагічны (грэц. Αιμορραγία — крывацёк(be); кровазьліцьцё ў мазгі(en)). Найчасьцей здараецца пры гіпэртаніі ад разрыву сасуда, анэўрызмы або прасочваньня крыві праз стончаныя сасуды. Пры падвострым цячэньні адзначаецца галаўны боль, парушэньні руху і мовы.
  • Субарахнаідальны(en)[4].

Папярэджаньне

Прадухіленьню хваробы спрыяе штодзённае разьмінаньне, устойлівы распарадак харчаваньня, адмаўленьне тытунепаленьня і ўжываньня сьпірта[5].

Чыньнікі

Узьнікненьню інсульта спрыяе павышаны крывяны ціск, атэрасклероз, сардэчная недастатковасьць, парок клапанаў сэрца, фібрыляцыя перадсэрдзяў, тытунепаленьне, дыябэт, ішэмія і сядзячы лад жыцьця[6].

Праявы

Немач выяўляецца праз слабасьць, страту адчувальнасьці (паралюш) з аднаго боку цела на твары, руцэ і назе, парушэньне зроку, цяжкасьць маўленьня і разуменьня простых сказаў, замараку, страту раўнавагі ў спалучэньні з дваеньнем у вачах і аняменьнем, галаўны боль[7], цяжкасьці з глытаньнем[8].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Інсультсховішча мультымэдыйных матэрыялаў