Іранскі каляндар

Іранскі каляндар (альбо Сонечная Хіджра) — каляндар, распрацаваны з удзелам Амара Хаяма й з тых часоў некалькі разоў удакладняўся. Вядзе адлік гадоў ад хіджры (перасяленьне прарока Мухамада з Мэкі ў Мэдыну ў 622 годзе)[1], але заснаваны на сонечным (трапічным) годзе, у адрозьненьне ад клясычнага йсламскага календара, таму ягоныя месяцы прыпадаюць заўжды на адзін і той жа час году. Пачатак году — дзень вясеньняга раўнадзеньня (Наўруз, альбо пэрсыдзка-таджыкскі Новы год).

Высакосныя гады вызначаюцца іначай, чым у грэгарыянскім календары: высакосным лічыцца год, пры дзяленьні нумара якога на 33 рэшта складае 1, 5, 9, 13, 17, 22, 26 альбо 30; такім чынам, у кожным 33-гадовым пэрыядзе 8 высакосных гадоў, а сярэдняя працягласьць году складае 365,24242 дня, што дае памылку ў 1 дзень за 4500 гадоў. Іранскі каляндар у гэтым дачыненьне больш дакладны за грэгарыянскі.

Да 1925 году ў Іране (Пэрсіі), нягледзячы на старажытнасьць і вядомасьць іранскага, афіцыйна ўжываўся толькі клясычны ісьлямскі каляндар (гэтак, па дакумэнтах шаскага ўраду, расейская місія на чале з Аляксандрам Грыбаедавым была вынішчаная 6 шабана 1244 году, то бок 11 лютага 1829 году). Пасьля 1925 году іранскі каляндар зрабіўся афіцыйным, але распаўсюджаны ў народзе 12-гадовы жывёльны цыкль кітайскага календара тады быў забаронены.

У бягучы час, апроч Ірану, іранскі каляндар афіцыйна выкарыстоўваецца з 1957 году ў Аўганістане, асабліва ў іранамоўных (дары і таджыкскіх) рэгіёнах. Аднак у Аўганістане замест прыведзеных у табліцы пэрсідзкіх назваў месяцаў выкарыстоўваюцца назвы знакаў задыяку: у дарымоўных — арабскія, у пуштунаў — пуштунскія.

Колькасьць дзёнБеларуская назва
Назва на фарсі
Назва на пушту
У грэгарыянскім
календары
У ІранеУ Аўганістане
131Фарвардынفروردینحملوری21 сакавіка20 красавіка
231Ардыбэхэштاردیبهشتثورغویی21 красавіка21 траўня
331Хордатخردادجوزاغبرګولی22 траўня21 чэрвеня
431Тырتیرسرطانچنګاښ22 чэрвеня22 ліпеня
531Мордатمرداداسدزمری23 ліпеня22 жніўня
631Шахрыварشهریورسنبلهوږی23 жніўня22 верасьня
730Мэхарمهرمیزانتله23 верасьня22 кастрычніка
830Абанآبانعقربلړم23 кастрычніка21 лістапада
930Азарآذرقوسلیندۍ22 лістапада21 сьнежня
1030Дэйدیجدیمرغومی22 сьнежня20 студзеня
1130Бахманبهمندلوسلواغه21 студзеня19 лютага
1229 / 30Эсфанاسفندحوتکب20 лютага20 сакавіка

Дні тыдня

Тыдзень іранскага календара пачынаецца ў суботу і скончваецца ў пятніцу. Выходны дзень у Йране - пятніца.

Пэўныя даты

Заўвагі

Вонкавыя спасылкі