Альмэрэ

горад у Нідэрляндах

Альмэ́рэ (па-нідэрляндзку: Almere) — горад у Нідэрландах, у правінцыі Флевалянд, за 25 км на ўсход ад Амстэрдаму. Насельніцтва — 205 220 жыхароў (на 31 траўня 2018) — сёмы паводле колькасьці насельніцтва горад краіны.

Альмэрэ
нід. Almere
Альмэрэ
Герб АльмэрэСьцяг Альмэрэ
Дата заснаваньня:1976
Краіна:Нідэрлянды
Правінцыя:Флевалянд
Кіраўнік:Франк Вээрвінд[d]
Плошча:248,77 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць:205 220 чал.
шчыльнасьць:824,94 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:036
Паштовы індэкс:1300–1379
Геаграфічныя каардынаты:52°22′33″ пн. ш. 5°13′32″ у. д. / 52.37583° пн. ш. 5.22556° у. д. / 52.37583; 5.22556 5°13′32″ у. д. / 52.37583° пн. ш. 5.22556° у. д. / 52.37583; 5.22556
Альмэрэ на мапе Нідэрляндаў
Альмэрэ
Альмэрэ
Альмэрэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.almere.nl/

Гісторыя

Зялёная катэдра ў Альмэрэ

Горад пабудаваны на месцы асушанага возера, будаўніцтва пачалося ў сярэдзіне 1970-х гадоў. У 1976 годзе былі здадзеныя ў эксплюатацыю першыя дамы. Першапачаткова новы горад называўся Zuidelijke IJsselmeer Polders (Z.IJ.P) і толькі ў 1984 годзе атрымаў сучасную назву — Альмэрэ.

Славутасьці

  • Новая бібліятэка
  • Зялёная катэдра — твор мастацтва (дрэвы, высаджаныя ў форме Рэймскага сабору)
  • Прыродны запаведнік Оостваардэрсплясэн, разьмешчаны на паўночны ўсход ад Альмэрэ

Гарады-сябры