Аляксандар Турчынаў

Украінскі палітычны дзяяч

Алякса́ндар Валянці́навіч Турчы́наў (па-ўкраінску: Олександр Валентинович Турчинов; нарадзіўся 31 сакавіка 1964 году, Днепрапятроўск, УССР) — украінскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны (з 22 лютага да 27 лістапада 2014) і выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны (ад 23 лютага да 7 чэрвеня 2014 году)[2]. Доктар эканамічных навук, прафэсар.

Аляксандар Турчынаў
в.а. прэзыдэнта Ўкраіны
23 лютага 2014 — 7 чэрвеня 2014
Прэм’ер-міністар:Сяргей Арбузаў,
Арсень Яцанюк
Папярэднік:Віктар Януковіч
Наступнік:Пятро Парашэнка
11-ы Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны
22 лютага 2014 — 27 лістапада 2014
Прэм’ер-міністар:Сяргей Арбузаў,
Арсень Яцанюк
Папярэднік:Уладзімер Рыбак
18-ы першы віцэ-прэм’ер Украіны
18 сьнежня 2007 — 11 сакавіка 2010
Прэзыдэнт:Віктар Юшчанка
Віктар Януковіч
Прэм’ер-міністар:Юлія Цімашэнка
Папярэднік:Мікалай Азараў
Наступнік:Андрэй Клюеў
7-ы Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны
4 лютага — 8 верасьня 2005
Прэм’ер-міністар:Юлія Цімашэнка
Папярэднік:Ігар Сьмяшко
Наступнік:Ігар Дрыжчаны
11-ы сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны
16 сьнежня 2014 — цяперашні час
Прэзыдэнт:Пятро Парашэнка
Прэм’ер-міністар:Арсень Яцанюк
Папярэднік:Андрэй Парубій
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся:31 сакавіка 1964(1964-03-31)[1] (60 гадоў)
Днепрапятроўск, УССР
Партыя:Бацькаўшчына (1999—2014), Народны фронт (з 2014 году)
Сужэнец:Ганна Ўладзімераўна
Дзеці:Кірыл
Бацька:Валянцін Іванавіч
Маці:Валянціна Іванаўна
Адукацыя:Днепрапятроўскі мэталюргічны інстытут
Узнагароды:
ордэн князя Яраслава Мудрага юбілейны мэдаль «25 гадоў незалежнасьці Ўкраіны» ордэн князя Яраслава Мудрага V ступені
Імянная агнястрэльная зброя

Дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны з 1998 па 2007 рокі. Першы намесьнік кіраўніка партыі «Бацькаўшчына», кіраўнік Цэнтральнага штабу БЮЦ.

Зь лютага па верасень 2005 быў кіраўніком Службы бясьпекі Ўкраіны. З траўня па лістапад 2007 быў першым намесьнікам сакратара Савету нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Са сьнежня 2007 па сакавік 2010 быў першым віцэ-прэм’ер-міністрам Украіны.

22 лютага 2014 року пасьля адстаўкі Ўладзімера Рыбака абраны старшынём Вярхоўнай Рады Ўкраіны. З 23 лютага 2014 зьяўляўся таксама выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўкраіны. З 26 лютага — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Ўкраіны. 7 чэрвеня 2014 року перадаў свае паўнамоцтвы новаабранаму прэзыдэнту краіны Пятру Парашэнку.

У жніўні 2014 году пакінуў палітычную раду партыі «Бацькаўшчына». 10 верасьня Турчынаў узначаліў перадвыбарчы штаб новаўтворанай партыі «Народны фронт».

З 16 сьнежня 2014 году — старшыня Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Аляксандар Турчынаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў