Амэрсфоорт

Амэрсфоорт (па-нідэрляндзку: Amersfoort) — горад у цэнтры Нідэрляндаў, у правінцыі Ўтрэхт. Насельніцтва 155 614 чалавек (на 31 траўня 2018 году). Важны транспартны вузел.

Амэрсфоорт
нід. Amersfoort
Амэрсфоорт
Герб АмэрсфоортуСьцяг Амэрсфоорту
Дата заснаваньня:1259
Краіна:Нідэрлянды
Правінцыя:Утрэхт
Кіраўнік:Люкас Больсіюс[d]
Плошча:63,86 км²
Вышыня:3 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць:155 614 чал.
шчыльнасьць:2436,8 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:033
Паштовы індэкс:3800–3829
Геаграфічныя каардынаты:52°9′0″ пн. ш. 5°22′48″ у. д. / 52.15° пн. ш. 5.38° у. д. / 52.15; 5.38 5°22′48″ у. д. / 52.15° пн. ш. 5.38° у. д. / 52.15; 5.38
Амэрсфоорт на мапе Нідэрляндаў
Амэрсфоорт
Амэрсфоорт
Амэрсфоорт
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.amersfoort.nl/

Гісторыя

Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Амэрсфоорту існавалі яшчэ каля 1000 году да н.э. Назва Амэрсфоорт ўпершыню сустракаецца ў XI стагодзьдзі. У 1259 годзе біскуп Гэндрык ван Віандэн надаў Амэрсфоорту гарадзкія прывілеі і ён становіцца важным гандлёвым цэнтрам на шляху з Галяндыі ў ганзэйскія гарады, а таксама цэнтрам вытворчасьці тэкстылю. Росквіт гораду прыйшоўся на XVIII стагодзьдзе, дзякуючы гандлю тытунём. У 1941-1945 гадох у Амэрсфоорце існаваў фашыстоўскі канцэнтрацыйны лягер.

Славутасьці

  • Вежа царквы Найсьвяцейшай Панны Марыі (па-нідэрляндзку: Onze-Lieve-Vrouwetoren) — найвышэйшая царкоўная вежа ў Нідэрляндах (сама царква была зьнішчана выбухам у 1787 годзе, але вежа ацалела).
  • Стары горад, у якім знаходзяцца, у т.л.:
    • Царква Сьвятога Юрыя (па-нідэрляндзку: Sint-Joriskerk)
    • Брама Кампэрбінэнпоорт
    • Копэльпоорт — падвойная сярэднявечная брама
  • Культурны цэнтар Eemhuis
  • Заапарк

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Амэрсфоортсховішча мультымэдыйных матэрыялаў