Аналягавае тэлебачаньне

Аналягавае тэлебачаньне — тэлевізійная сыстэма, якая выкарыстоўвае для прыйманьня, вываду і перадачы выяваў і гуку аналягавы электрычны сыгнал. Усе прыймальна-перадавальныя прылады далічбавай эпохі, уключаючы мэханічнае тэлебачаньне, выкарыстоўвалі аналягавыя сыгналы, якія можна перадаваць як па кабелю, так і па радыё. Аналягаве тэлебачаньне да сёньняшняга часу зьяўляецца дамінуючым на этэрных наземных каналах у шматлікіх краінах сьвету.

Спыненьне аналягавага вяшчаньня

Сёньня адбываецца пераход з аналягавага на лічбавае тэлебачаньне. Шматлікія краіны ў сувязі з пабудовай паўнавартасных лічбавых сетак ўжо спынілі або плянуюць у найбліжэйшай будучыні скончыць тэлевяшчаньне ў аналягавых стандартах. Галоўныя складанасьці гэтага пераходу:

  • Працаёмкасьць, вялікія кошты і нерэнтабельнасьць пакрыцьця трансляцыйнымі сыстэмамі маланаселеных тэрыторыяў;
  • Блытаніна з выбарам стандарту лічбавага вяшчаньня, дэзарыентуе як пастаўшчыкоў, так і пакупнікоў новых лічбавых тэлевізараў[1];
  • Нізкая рэклямная даходнасьць лічбавага тэлевяшчаньня на пераходным этапе[2];
  • Інэртнасьць насельніцтва, не жадаючага расставацца са старымі працаздольнымі тэлевізарамі і за свой кошт купляць лічбавыя прыстаўкі[3]. Прымусова пазбавіць тэлебачаньня вялікія масы грамадзян нельга, паколькі яно зьяўляецца органам апавяшчэньня ў надзвычайных сытуацыях і гэта можа выклікаць сацыяльны пратэст.
Дата спыненьня вяшчаньняКраіна
1 верасьня 2006Люксэмбург
11 сьнежная 2006Нідэрлянды
1 верасьня 2007Фінляндыя
25 верасьня 2007Андора
29 кастрычніка 2007Швэцыя
27 траўня 2008Швайцарыя
12 чэрвеня 2009ЗША
30 чэрвеня 2009ФРН
31 кастрычніка 2009Данія
30 лістапада 2009Нарвэгія
3 красавіка 2010Гішпанія
31 сьнежня 2010Славенія
7 чэрвеня 2011Аўстралія
31 ліпеня 2011Японія
31 жніўня 2011Канада
30 лістапада 2011Бэльгія, Францыя
30 чэрвеня 2012Чэхія
24 кастрычніка 2012Ірляндыя, Вялікабрытанія
31 сьнежня 2012Баўгарыя, Італія, Паўднёвая Карэя
23 ліпеня 2013Польшча[4]
15 траўня 2015Беларусь[5]
31 сьнежня 2015Філіпіны
29 чэрвеня 2016Бразылія
31 сьнежня 2016Украіна
2014—2017Расея
2015—2020Кітай[6]
2022Мэксыка[3]

Глядзіце таксама

Крыніцы