Аснабрук

Аснабрук (па-нямецку: Osnabrück) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва 156 315 чалавек (чацьверты паводле колькасьці насельніцтва горад Ніжняй Саксоніі, пасьля Гановэру, Браўншвайгу й Альдэнбургу). Важны чыгуначны вузел і вузел аўтамабільных дарог.

Аснабрук
ням. Osnabrück
Ратуша Аснабруку
Ратуша Аснабруку
Герб Аснабруку
Дата заснаваньня:780
Краіна:Нямеччына
Зямля:Ніжняя Саксонія
Обэрбургамістар:Вольфганг Грызэрт
Плошча:119,8 км²
Вышыня:63 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць:156 315 чал.
шчыльнасьць:1304,8 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:0541, 05402, 05406, 05407
Паштовы індэкс:49074–49090
Нумарны знак:OS
Геаграфічныя каардынаты:52°16′44″ пн. ш. 8°2′35″ у. д. / 52.27889° пн. ш. 8.04306° у. д. / 52.27889; 8.04306 8°2′35″ у. д. / 52.27889° пн. ш. 8.04306° у. д. / 52.27889; 8.04306
Аснабрук на мапе Нямеччыны
Аснабрук
Аснабрук
Аснабрук
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.osnabrueck.de

Гісторыя

Аснабрук быў заснаваны ў 780 годзе Карлям Вялікім і хутка становіцца важным гандлёвым цэнтрам. У канцы IX стагодзьдзя атрымаў гарадзкія прывілеі, а з канца XII стагодзьдзя ўвайшоў у склад Ганзы. У 1648 годзе ў Аснабруку і суседнім зь ім Мюнстэры быў падпісаны Вэстфальскі мір, паклаўшы канец Трыццацігадовае вайне.

Славутасьці

Сабор Сьвятога Пятра
  • Ратуша (пабудаваная ў 1487—1512 гадох)
  • Сабор Сьвятога Пятра (XIII стагодзьдзе)
  • Замак XVII стагодзьдзя ў стылі барока (цяпер — Унівэрсытэцкі палац)
  • Вежа Букстурм (XIII стагодзьдзе)

Асобы

Вонкавыя спасылкі