Бачнае выпраменьваньне

Бачнае выпраменьваньне або сьвятло[1] — электрамагнітныя хвалі, якія ўспрымае вока чалавека, і якія займаюць ўчастак электрамагнітнага спэктру з даўжынёй хвалі прыблізна ад 380 (фіялетавы) да 750 нм (чырвоны) (індывідуальныя межы ўспрыманьня крыху вагаюцца для кожнага чалавека). Такія хвалі займаюць частотны дыяпазон ад 400 да 790 ТГц.

Белае сьвятло раскладваецца ў аптычны спэктар з дапамогай прызмы.

Найбольшую адчувальнасьць да сьвятла чалавечае вока мае ў вобласьці 555 нм (540 ТГц), у зялёнай частцы спэктру. У спэктры ўтрымліваюцца ня ўсе колеры, якія адрозьнівае чалавечы мозг. Такіх адценьняў, як ружовы або маджэнт, няма ў спэктры бачнага выпраменьваньня, яны ўтвараюцца ад зьмешваньня іншых колераў.

Бачнае выпраменьваньне таксама трапляе ў «аптычнае акно» — вобласьць спэктра электрамагнітнага выпраменьваньня, што практычна не паглынаецца зямной атмасфэрай. Што тычыцца расьсейваньня, блакітнае сьвятло расьсейваецца на неаднароднасьцях атмасфэры мацней, чым сьвятло з большымі даўжынямі хваляў (у чырвоны бок спэктру), і таму дзённае неба выглядае блакітным.

Спэктар бачнага выпраменьваньня

КолерДыяпазон даўжынь хваляў, нмДыяпазон частасьцяў, ТГцДыяпазон энэргіі фатонаў, эВ
Фіялетавы380—440790—6802,82—3,26
Сіні440—485680—6202,56—2,82
Блакітны485—500620—6002,48—2,56
Зялёны500—565600—5302,19—2,48
Жоўты565—590530—5102,10—2,19
Аранжавы590—625510—4801,98—2,10
Чырвоны625—750480—4051,68—1,98

Заўвагі

Бачнае выпраменьваньнесховішча мультымэдыйных матэрыялаў