Вайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)

Расейска-грузінская вайна 2008 году[a] (па-грузінску: რუსეთ-საქართველოს ომი) — узброены канфлікт паміж Грузіяй, з аднаго боку, і Расеяй, непрызнанымі Паўднёвай Асэтыяй і Абхазіяй зь іншага. Пачаўся 7 жніўня 2008 году. 16 жніўня 2008 году прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў падпісаў перамір’е з Грузіяй[4].

Расейска-грузінская вайна 2008 году
Мапа Грузіі
Дата:7 жніўня 2008[3] — 16 жніўня 2008 г.[4]
Месца:Паўднёвая Асэтыя, Абхазія, Чорнае мора (Грузія)
Вынік:
Супернікі
Сьцяг Грузіі ГрузіяСьцяг Расеі Расея
Паўднёвая Асэтыя
Сьцяг АбхазііАбхазія
Камандуючыя
Сьцяг Грузіі Міхаіл СаакашвіліСьцяг Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў
Эдуард Какойты
Сьцяг Абхазіі Сяргей Багапш
Страты
Сьцяг Грузіі Грузія:
  • Паводле зьвестак Грузіі: 412 загінулых (у тым ліку 170 вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС, 228 мірных жыхароў) 1747 параненых і 24 зьніклых бязь вестак[1]. Паводле зьвестак Расеі, маштабы стратаў каля 3000 чалавек сярод войска і супрацоўнікаў сілавых структураў[2].
Паўднёвая Асэтыя:
  • Паводле розных ацэнак, ад 365[5] да 1692[6] загінулых.
  • Сьцяг Расеі Расея:

    • Паводле афіцыйных зьвестак — 67 загінулых і 283 параненыя. Паводле іншых зьвестак, ад 71 забітага і 340 параненых вайскоўцаў[1][7] да 400 забітых па вэрсіі Грузіі[8].

    Сьцяг Абхазіі Абхазія:

    • 1 загінулы і 2 параненых[9]

    Пачатак канфлікту

    3 ліпеня паўднёваасэтынскія паўстанцы спрабуюць забіць Дзімітрыя Санакоева, кіраўніка Часовай адміністрацыі Паўднёвай Асэтыі. Бомба з дыстанцыйным кіраваньнем выбухнула ў той момант, калі картэж Санакоева праяжджаў паблізу. У выніку выбуху пацярпелі тры паліцыянты, што суправаджалі Санакоева.

    29 ліпеня паўстанцкая міліцыя пачынае абстрэльваць вёскі з этнічна зьмяшаным насельніцтвам, якія кантралююцца Грузіяй, у тым ліку тыя, дзе знаходзяцца блёк-пасты грузінскіх міратворцаў. Падчас абстрэлаў выкарыстоўваліся гарматы буйнога калібру (звыш 82 мм), ужываньне якіх забаронена існымі дамоўленасьцямі. Гэты факт афіцыйна прызнаны кіраўніком міратворчых войскаў, расейскім генэралам Маратам Кулахметавым 4 жніўня. Генэрал Кулахметаў 4 жніўня адмыслова згадвае абстрэл вёсак, што знаходзяцца пад грузінскім кантролем, які вёўся 1 ды 2 жніўня з выкарыстоўваньнем артылерыі буйнога калібру. Абстрэлы працягваліся да 7 жніўня — да ўварваньня сухапутных расейскіх войскаў у Грузію.

    1 жніўня на поўнач ад Цхінвалі, па дарозе Эрэдвы-Хейці быў падарваны грузавік-пікап, у якім ехалі шэсьць афіцэраў грузінскай паліцыі, у выніку якога былі цяжка параненыя ўсе 6 паліцыянтаў. Выбух быў ажыцьцёўлены дзьвюмя выбуховымі прыладамі, забясьпечанымі дыстанцыйным кіраваньнем. У ноч на 2 жніўня ад абстрэлу пацярпелі чацьвёра грузінаў. У выніку вымушанага агню войскамі Грузіі ў адказ былі забітыя шэсьць і параненыя 15 жыхароў Цхінвалі.

    3 жніўня расейскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра буйнамаштабную мабілізацыю добраахвотнікаў на Паўночным Каўказе, а таксама надрукавалі абяцаньні казакоў разгарнуць войскі з наймітаў у Грузіі. 4 жніўня паўстанцкі ўрад Паўднёвай Асэтыі распачаў эвакуацыю цывільнага насельніцтва з Цхінвалі й тых вёсак, што знаходіліся пад іхным кантролем. 5 ды 7 жніўня па патрабаваньні прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі спэцыяльны пасланьнік Тэмур Якабашвілі двойчы спрабаваў правесьці перамовы з паўстанцамі, але яго запыты былі адхіленыя.

    Уварваньне Расеі ў Грузію

    Без узгадненьня зь міжнароднай супольнасьцю расейскія войскі ў ноч на 6 жніўня ўступілі на тэрыторыю Грузіі праз Роцкі тунэль і заявілі, што з гэтага часу расейскія памежныя войскі кантралююць і другі канец тунэлю. На наступны дзень, 7 жніўня спэцыяльны пасланьнік ад Міністэрства замежных справаў Расеі ня здолеў правесьці напярэдадні ўзгодненыя перамовы па спыненьні агню, спаслаўшыся на адмову з боку паўстанцаў, у той жа час працягваўся абстрэл грузінскіх вёсак. Генэрал Кулахметаў пад час сустрэчы ў Цхінвалі зь міністрам ураду Тымурам Якабашвілі паведамляў аб тым, што ён ня мог уступіць у кантакт з паўстанцамі, і што расейскія міратворцы не маглі спыніць іхныя напады.

    Расейская ракета ў адной з кватэр гораду Горы

    9 жніўня расейская авіяцыя пачала бамбардзіроўкі гораду Горы. У выніку 60 мірных жыхароў загінулі[10]. 12 жніўня бамбардзіроўкі паўтарыліся. У Горы ўвайшлі расейскія войскі. 22 жніўня, пасьля зьнічтажэньня грузінскіх вайсковых аб’ектаў і тэхнікі, расейцы пакінулі горад[11].

    Рэакцыя міжнароднай супольнасьці

    Украіна асудзіла эскаляцыю канфлікту і заклікала Расею тэрмінова вывесьці сваё войска з Грузіі. Таксама ўкраінскае кіраўніцтва папярэдзіла расейскія ўлады аб непажаданасьці для Ўкраіны выкарыстаньня Чарнаморскага флёту Расеі (які тымчасова базуецца ва ўкраінскім месьце Севастопалі), у гэтай вайне.[12] Пазьней, пасьля ігнараваньня Расеяй гэтага патрабаваньня, Украіна забараніла караблям Чарнаморскага флёту Расеі вярнуцца да Севастопалю[13]. Таксама з Украіны ў Грузію для зьбіцьця расейскіх вайсковых самалётаў пастаўляліся зэнітна-ракетныя комплексы «Бук-М1»(en), што абслугоўваліся падчас вайны ўкраінскімі адмыслоўцамі з гораду Балаклея (Харкаўская вобласьць)[14].

    Заўвагі

    Крыніцы

    Вонкавыя спасылкі