Воўна

матэрыял з валасоў жывёлаў

Воўна — сабраная для перапрацоўкі поўсьць жывёлаў (авечак, коз, вярблюдаў, трусаў, ламаў і іншых). Галоўным чынам у прамысловасьці перапрацоўваецца авечая воўна.

На Беларусі авечую воўну нарыхтоўвалі два разы ў год — увесну і ўвосень, калі стрыглі авечак. Састрыжаную воўну сартавалі і разрыхлялі: расскубалі рукамі, расчэсвалі ўручную драўлянымі і драцянымі шчоткамі, пазьней таксама на мэханічных часалках (воўначосках) — вадзяных, паравых. Разрыхленая воўна выкарыстоўваецца пасьля для вырабу тканых, вязаных і валеных рамесных прадметаў[1].

Міталёгія

У беларускіх паданьнях звычайна выток ракі ці крыніцу вядзьмарка заткнае воўнай, пасьля чаго тая больш не цячэ. У беларускіх казках, каб выклікаць цудоўнага каня, спальвалі воўну трох колераў — шэрую, вараную і рыжую. У беларускіх казках Цмок, праціўнік Грамавіка, ляжыць каля каранёў Сусьветнага дрэва на чорнай воўне.

У беларускіх замовах ад зьмеяў «зьмяя зьмяіная» ляжыць пад дубам на чорнай воўне[2].

Крыніцы