Галаўны мозаг

Галаўны мозаґ[1][2], галаўныя мазґі[3][4] (па-лацінску: cerebrum, па-грэцку: ἐγκέφαλος) — частка цэнтральнай нэрвовай сыстэмы пераважнай колькасьці хордавых. У хрыбетных ён знаходзіцца ўнутры чэрапа, у іх анатамічнай намэнклятуры, тым ліку й чалавека, мозг часьцей абазначаецца як encephalon — лацінізаваная форма грэцкага слова. Мозаг ёсьць адным з найбольш складаным органам у арганізьме хрыбетных жывёлаў.

Галаўны мозаг чалавека

Галаўны мозаг складаецца зь вялікай колькасьці нэўронаў, якія зьвязаны паміж сабой сынаптычнымі сувязямі. Узаемадзейнічаючы з дапамогай гэтых сувязяў, нэўроны фармуюць складаныя электрычныя імпульсы, якія кантралююць дзейнасьць усяго арганізму. У чалавека кара галаўнога мозгу зьмяшчае каля 10—20 мільярдаў нэўронаў[5], а, паводле ацэнак, колькасьць нэўронаў у мозачку складае дасягае да 55—70 млрд нэўронаў[5].

Фізыялягічна, функцыяй мозгу ёсьць цэнтралізаваны кантроль над іншымі ворганамі цела. Мозаг дзейнічае на астатнія часткі цела шляхам стварэньня мадэляў цягліцавай актыўнасьці й шляхам прывядзеньня ў рух сакрэцыі хімічных рэчываў, званых гармонамі. Гэтае цэнтралізаванае кіраваньне дазваляе хутка й скаардынавана рэагаваць на зьмены ў навакольным асяродзьдзі. Некаторыя асноўныя тыпы рэагаваньняў, як то рэфлексы, могуць быць апасродкаваныя праз млеч ці пэрыфэрычных гангаляў.

Нягледзячы на значны прагрэс у вывучэньні галаўнога мозгу ў апошні час, шмат чаго яшчэ трэба даведацца пра ягоную дзейнасьць. Пра функцыянаваньне асобных вузаў распавядаецца даволі добра, аднак разуменьне таго, як у выніку ўзаемадзеяньня тысячаў і мільёнаў нэўронаў мозаг працуе як адно, на дадзены момант вядома толькі ў спрошчаным выглядзе й патрабуе далейшых дасьледаваньняў. Апошнія мадэлі ў сучаснай нэўрабіялёгіі разглядаюць мозаг як біялягічны кампутар, які аднак вельмі адрозьніваецца паводле мэханізму ад электроннага кампутара, але падобны ў тым сэнсе, што мозаг атрымлівае інфармацыю з навакольнага сьвету, захоўвае яе, і апрацоўвае яе розным чынам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі