Гаральд II Годвінсан

Гаральд II Годвінсан (ст.-анг. Harold Gōdwines sunu; 1022 — 14 кастрычніка 1066) — апошні англасаксонскі кароль Ангельшчыны да Нармандзкай заваёвы. Гаральд каранаваўся 5 студзеня 1066 і кіраваў каралеўствам да сваёй сьмерці ў бітве пры Гастынгсе 14 кастрычніка таго ж году, змагаючыся супраць нармандзкіх захопнікаў, пад кіраўніцтвам Вільгельма I Заваёўніка. Гаральд адзін з трох каралёў Ангельшчыны, што былі забіты на поле бойкі, побач з Рычардам I Львінае сэрца й Рычардам III.

Гаральд II Годвінсан
Кароль
На паляваньні (Дыван з Баё, 1070 год)
 Кароль Ангельшчыны
5 студзеня — 14 кастрычніка 1066
Каранацыя6 студзеня 1066
ПапярэднікЭдуард Спаведнік
НаступнікЭдгар Этэлінг
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніГаральд Годвінсан
Нарадзіўся1022(1022), Ўэсэкс
Памёр14 кастрычніка 1066, Гастынгс, Сасэкс, Ангельшчына
Пахаваны14 кастрычніка 1066, Ўолтэм Эбі(en) (графства Эсэкс, Ангельшчына)
НашчадкіСыны: Годвін і Эдмунд (нар. 1049), Магнус (нар. 1051); дочкі Гіта Ўэсэцкая(en) (1053—1098) і Гунхільда Ўэсэцкая(en) (1055—1097). Сыны Гаральд (1066—1098), Ульф (1066—1087)
ЖонкіЭдыта Справядлівая(en) (1025—1086), Эдыта Мэрсійская(en) (1057—1066)
БацькаГодвін Ўэсэцкі(en) (1001—1053)
МаціГіта Торкельсдоцір(en) (997—1069)

Гаральд ня быў прадстаўніком каралеўскай дынастыі, але меў дачыненьне да яе. Яго сястра Эдыт Ўсэцкая была жонкай Эдуарда Спавяданьніка. Таксама Гаральд меў роднасьць з дацкім каралеўскім дворам, ён быў стрыечным братам караля Свэна II.

Гаральд да таго як стаць каралём быў эрлам Ўэсэксу, а потым быў назначаны яшчэ й на пасаду эрла Гэрэфорда. Удзельнічаў у пераможнай ваеннай кампаніі супраць Грыфіда ап Лівэліна Гвінэдзкага — уладара Валіі — у 1062—1963 гадох. Стаў каралём па парадзе Эдуарда Спавяданьніка й па рашэньню Ўітэнагемоту на наступны дзень пасьля сьмерці Эдварда.

Па традыцыі лічыцца, што Гаральд быў забіты стралой у вока падчас бітвы пры Гастынгсе.

Вонкавыя спасылкі

Гаральд II Годвінсансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Эдуард Спавяданьнік
Кароль Ангельшчыны
1066
Наступнік
Эдгар Этэлінг