Геадэзія

навука пра Зямлю

Геадэ́зія — навука аб вызначэньні памераў, формы і гравітацыйнага поля Зямлі, вымярэньні аб’ектаў мясцовасьці з мэтай стварэньня мапаў і плянаў, правядзеньня праектна-пошукавых дасьледаваньняў.

Геадэзія
Навука
Зьвесткі
Падкляса ад навукі пра Зямлю
Тэма 21679
Вывучаецца ў Geodesy and Geoinformation[d] і Geodesy and Geoinformatics[d]
Прадмет вывучэньня Парамэтры Зямлі
Гісторыя history of geodesy[d]
Геадэзія ў Вікісховішчы

Геадэзія зьявілася за некалькі тысячагодзьдзяў да н. э. Прасьцейшыя геадэзічныя вымярэньні праводзіліся ў Бабілёне, Асырыі, Эгіпце, Грэцыі і інш.

З XVIII ст. праводзяцца градусныя вымярэньні формы і памеру Зямлі[1]. У XIX ст на Беларусі геадэзічныя работы праводзілі М. Глушневіч, І. Ходзька. Начальнік трыянгуляцыі заходніх тэрыторыяў Расеі Ёсіф Жылінскі кіраваў вымярэньнем дугі паралелі 52° паўночнай шыраты.

Разьдзелы геадэзіі

  • Вышэйшая геадэзія — вывучае гравітацыйнае поле Зямлі і яе форму, тэорыю і мэтады пабудовы апорнай геадэзічнай сеткі.
  • Інжынэрная геадэзія — вывучае комплекс работ, якія выконваюцца пры праектаваньні, будаўніцтве і эксплюатацыі збудавантняў рознага прызначэнтня.
  • Тапаграфія — арганізацыя і тэхналёгія вымярэньняў на мясцовасьці з мэтай стварэньня плянаў і мап.
  • Касьмічная геадэзія — вывучае форму Зямлі і мэтады вызначэньня геаграфічных каардынатаў геадэзічных пунктаў на падставе назіраньняў з дапамогай штучных спадарожнікаў.
  • Уласна геадэзія, якая распрацоўвае спосабы і мэтады вымярэньняў, выкарыстоўваемых ў інжынэрнай справе.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Portal-geodesy