Герыятрыя

Герыятры́я (стар.-грэц. γέρων + ἰατρεία — стары + лячэньне) — навука пра лячэньне людзей пажылога і старэчага ўзросту. Зьяўляецца клінічным разьдзелам геранталёгіі. Прадметам досьледаў ёсьць распрацоўка спосабаў лячэньня і папярэджаньня хваробаў дзеля захаваньня цялеснага і душэўнага здароўя да глыбокай старасьці, высьвятленьне ўзаемасувязі атэрасклерозу і ўзросту, мэханізма ўзьнікненьня склератычнай артэрыяльнай гіпэртаніі, цукровага дыябэту, узроставых зьменаў апорна-рухальнага апарату, значэньне ўзроставых зьменаў у разьвіцьці раку. Праз павышэньне пры старэньні адчувальнасьці да лекаў (сардэчныя гліказіды, наркатычныя, нэўраплегічныя і ціскапаніжальныя) зьмяншаецца доза іх прыёму. Прызначаюцца агульнастымулявальныя лекі (вітаміны, мікраэлемэнты і біястымулятары) для падтрымкі мэтабалізму[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Герыятрыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Сьвятлана Барысенка, Вольга Шаўко. Лепш падрыхтуесься — даўжэй пажывеш (часткі: 1, 2, 3, 4) // Зьвязда : газэта. — 6-9 ліпеня 2010. — ISSN 1990-763x.