Дактрына Трумана

Дактрына Трумана (па-ангельску: Truman Doctrine) — зьнешнепалітычная праграма, прапанаваная прэзыдэнтам ЗША Гары Труманам пасьля Другой сусьветнай вайны. Прылюдна была агучаная 12 сакавіка 1947 году. Асновай дактрыны зьяўлялася палітыка «стрымліваньня» у адносінах да СССР ва ўсім сьвеце. Дактрына Трумана зьявілася асэнсаваньнем барацьбы ЗША і іх сымпантаў за неабходную ім палітыка-эканамічную аднароднасьць сьвету.

Гары Труман.

Асноўныя падзеі

  • 1946
    • У студзені Труман у пасланьні да Кангрэсу абгрунтаваў праграму па «выратаванні» Эўропы ад савецкай экспансыі.
    • 5 сакавіка Ўінстан Чэрчыль у прысутнасьці прэзыдэнта ЗША Гары Трумана выступіў у г. Фултан з прамовай, у якой заклікаў да ўтварэньня ваенна-палітычнага саюза Вялікабрытаніі і ЗША, накіраванага супраць СССР і краінаў народнай дэмакратыі.
  • 1947 — Абвастрэньне Палестынскага пытаньня.
  • 1948 — Рэзалюцыя Вандэнберга.
  • 1949 — Выхад ЗША з пасьляваеннай эканамічнай рэцэсіі, утварэньне блёку НАТО і працяг масавага будаўніцтва амэрыканскіх авіябазаў у саюзных ЗША краінах.
    • 4 красавіка — Падпісаньне Паўночнаатлянтычнай дамовы.
  • 1950 — Пачатак татальнай пасьляваеннай мілітарызацыі эканоміцы ЗША.[1]
    • 25 чэрвеня — Пачатак канфлікту паміж Паўночнай і Паўднёвай Карэяй (1950—1953). Выкарыстоўвалася ўнутрапалітычна як сродак для зьбіцьця накалу страйкавага руху[2] — у ЗША было абвешчанае ваеннае становішча і прызваныя мільён рэзэрвістаў.

Гістарычны кантэкст

ЗША не асьцерагаліся ваеннай небясьпекі з боку СССР.[3] Небясьпекай лічылася страта патэнцыйных рынкаў для амэрыканскае прамысловасьці, тэмпы якой значна павялічыліся падчас вайны. Галоўным рынкам зьяўляўся эўрапейскі, затым — рынак пэрыфэрыйных краінаў, якія вызваляліся ад каляніяльнае залежнасьці.

Заўвагі