Дрозд-піскун
Дрозд-піскун (па-лацінску: Turdus pilaris) — пеўчая птушка сямейства драздовых атраду вераб’інападобных.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/97/Turdus_pilaris2.jpg/200px-Turdus_pilaris2.jpg)
(Turdus pilaris)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Grive_litorne.jpg/200px-Grive_litorne.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/47/Turdus_pilaris_MHNT.ZOO.2010.11.186.29.jpg/220px-Turdus_pilaris_MHNT.ZOO.2010.11.186.29.jpg)
У Беларусі пералётны від; у паўднёвых і цэнтральных раёнах часткова зімуе, асабліва ў гады, ураджайныя на ягады рабіны. Прылятае ў першай палове красавіка, адлятае ў кастрычніку. Даўжыня цела 12—18 см, маса 100—210 г. Корміцца ягадамі рабіны, маліны, каліны, ажыны.
Даўней масава лавілі сіламі. Мяса лічыцца самым смачным увосень, калі птушкі сілкуюцца пераважна «ягадамі» ядлоўцу і набываюць спэцыфічны смак і водар, якія раней высока цаніліся шляхецкімі гурманамі (польская назва — kwiczoły). Кнігі XIX стагодзьдзя зьмяшчалі парады, як карміць куранят ядлоўцам такім чынам, каб яны набылі смак рабіньніка.
Найлепш смакуюць печанымі, з укладзенымі ў брушную поласьць птушкі кавалкамі масла, зьмяшанага са здробненымі «ягадамі» ядлоўцу. Падавалі таксама халоднымі ў жэле. На зіму рабіньнікаў кансэрвавалі (пасьля папярэдняга запяканьня) гэтаксама як іншых дробных птушак — рабчыкаў, бакасаў, амялушак, перапёлак, вымаючы грудныя косткі разам з вантробамі празь сьпіну, і начыняючы фаршам з працёртай булкі і сала.
Літаратура
- Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»
Вонкавыя спасылкі
Дрозд-піскун — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў