Кастрычнік

дзясяты месяц году
кастрычнік
ПнАўСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
2024 год
Усе дні

Кастры́чнік — дзясяты месяц году ў грэгарыянскім календары. Мае 31 дзень.

Назва гэтага месяца ў лаціне October паходзіць ад слова octo — восьмы, яго парадкавы нумар, пачынаючы ад сакавіка.

Беларуская назва месяца паходзіць ад слова «кастрыца». У гэтым месяцы ў даўнейшыя часы беларусы церлі ды трапалі лён, зь якога ападала шмат кастры.

Падзеі месяца

  • Дні становяцца карацейшымі і халаднейшымі.
  • Працягваецца лістапад.
  • Адлятаюць у вырай гракі, шпакі, дразды.
  • Закончваецца лінька пушных зьвяроў.
  • Грыбы: зялёнкі і падзялёнкі, радоўкі.