Дымітры Пает

францускі футбаліст

Дымітры Пает (па-француску: Dimitri Payet; нарадзіўся 29 сакавіка 1987 году, Сэн-П’ер, Францыя) ― францускі футбаліст, гулец бразыльскага клюбу «Вашку да Гама» і нацыянальнай зборнай Францыі. У асноўным ён гуляе ў якасьці атакавалага паўабаронцы й нападніка, і апісваецца як гулец, які мае хуткую гульню й узрушаючую тэхніку й дрыблінгавыя навыкі[4].

Дымітры Пает
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся29 сакавіка 1987(1987-03-29)[1][2][3][…] (37 гадоў)
  • Сэн-П’ер[d]
Рост175 см
Вага77 кг
Пазыцыяатакуючы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбВашку да Гама
Нумар10
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2001—2004
2004—2007
2007—2011
2011—2013
2013—2015
2015—2017
2017—2023
2023—
Эксэльсіёр
Нант
Сэнт-Эт’ен
Ліль
Алімпік Марсэль
Ўэст Гэм Юнайтэд
Алімпік Марсэль
Вашку да Гама
36 (12)
33 (5)
129 (19)
71 (18)
72 (15)
48 (11)
187 (46)
17 (2)
Зборныя
2010—Францыя38 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 сьнежня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 кастрычніка 2018.

Кар’ера

Дымітры Пает пачаў займацца футболам на сваім родным востраве Рэюньёне ў клюбах «Сэн-Філіп» і «Сэн-П’еруаз». 4 гады правёў у сыстэме юнацкіх камандаў «Гаўру», пасьля чаго вярнуўся на Рэюньён. У 2004 годзе Пает зноўку адправіўся ў мэтраполію й стаў гульцом «Нанту».

«Нант»

Дэбютаваў за асноўны склад «Нанту» 15 сьнежня 2005 году ў выязным матчы супраць «Бардо». Ужо ў другім сваім матчы ― 21 студзеня 2006 году супраць «Мэцу» Пает забіў гол у браму суперніка, прычым футбаліст выйшаў на поле толькі на 88-й хвіліне матчу.

«Сэнт-Эт’ен»

У ліпені 2007 году Пает перайшоў у «Сэнт-Эт’ен». У сэзоне 2008―2009 гадоў дэбютаваў у Кубку УЭФА, забіўшы 3 мячы ў 10 праведзеных матчах. У ліпені 2009 году Пает падпісаў новы кантракт з «Сэнт-Эт’енам» на 4 сэзоны.

«Ліль»

28 чэрвеня 2011 году, галоўны трэнэр клюбу «Сэнт-Эт’ен» Крыстоф Галт’е пацьвердзіў, што Пает быў на грані падпісаньня кантракту зь «Лілем» пасьля таго, як гулец сам паведаміў яму гэта ў папярэдні дзень[5]. Пает пагадзіўся на чатырохгадовы кантракт зь «Лілем», а трансфэрны кошт гульца быў ацэнены ў 9 млн эўра[6].

«Марсэль»

27 чэрвеня 2013 году стала вядома, што «Ліль» і «Марсэль» дамовіліся аб трансфэры гульца.

Міжнародная кар’ера

9 кастрычніка 2010 году Дымітры дэбютаваў у складзе зборнай Францыі ў матчы супраць зборнай Румыніі (2:0). Выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, Пает пасьпеў дапамагчы сваёй камандзе, зрабіўшы дзейсную перадачу. 12 кастрычніка 2010 году ў адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Люксэмбургу форвард «Сэнт-Эт’ену» таксама адзначыўся галявой перадачай.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі