Ўэст Гэм Юнайтэд

ангельскі футбольны клюб

«Ўэст Гэм Юнайтэд» (па-ангельску: West Ham United) — ангельскі футбольны клюб зь Лёндану. Клюб быў заснаваны ў 1895 годзе пад назовам «Thames Ironworks F.C.» і рэфармаваны ў 1900 годзе, зьмяніўшы назву на сучасную «Ўэст Гэм Юнайтэд». У 1904 годзе клюб пераехаў на сёньнішні стадыён «Балейн Граўнд», які да таго ж мае назоў «Аптан Парк». Спачатку клюб удзельнічаў ў Паўднёвай і Заходняй лігах, пакуль у 1919 годзе ў рэшце рэшт не ўступлілі ў Футбольную лігу, у якой у 1923 годзе прасунуліся ў найвышэйшы дывізіён. У 1923 годзе клюб таксама дайшоў да фіналу Кубка Ангельшчыны, у якім саступіў на стадыёне «Ўэмблі» «Болтану Ўандэрэрз».

Ўэст Гэм Юнайтэд
Поўная назвапа-ангельску: West Ham United Football Club
Заснаваны1895
ГорадЛёндан, Ангельшчына
СтадыёнАлімпійскі
Умяшчальнасьць: 60 000
КіраўнікJ&T Credit Investments[d][1][2], Дэйвід Саліван[d][2] і Дэйвід Голд[d][2]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрэм’ер-Ліга
 · 2022—202314 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
whufc.com (анг.)

У 1940 годзе каманда перамагла ў розыгрышы Ваеннага кубка. Клюб перамагаў у Кубку Ангельшчыны тры разы: у 1964, 1975 і 1980 гадох, двойчы займаючы другую прыступку: у 1923 і 2006 гадох. У 1965 годзе клюб дамогся перамогі ў эўрапейскім Кубку кубкаў, а ў 1999 годзе каманда перамагла ў Кубку Інтэртота.

Гісторыя

ХIХ стагодзьдзе. Раньнія гады

Самы раньні вядомы фатаздымак каманды, зроблены ў 1895 годзе

Футбольны клюб «Ўэст Гэм» пачаў сваё існаваньне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клюб стаў гуляць у Лізе Лёндану праз год пасьля свайго стварэньня, і ў наступным сэзоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у другі дывізіён Паўднёвай лігі. «Малатабойцы» сьвяткавалі посьпех у першым сваім сэзоне ў новым турніры. У 1900 годзе клюб зьмяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

Спачатку каманда гуляла ў поўнасьцю сіняй экіпіроўцы, як якую каманду натхніў першы ўладальнік клюбу Арнальд Гілз. Аднак у хуткім часе колеры формы зьмяніліся, і каманда пераапранулася ў блакітныя кашулі й белыя шорты, якія насіла з 1897 па 1899 гады. У 1899 годзе клюб набыў камплект формы з традыцыйнымі бардовымі кашулямі з блакітнымі рукавамі з дапамогай гульцоў «Астан Вілы» гульцоў. У гэтай форме клюб гуляе й да нашага часу.

Пасьля спрэчкі, якая разгарнулася ў чэрвені 1900 году, паводле функцыянаваньня й фінансаваньня клюбу «Thames Ironworks F.C.» быў расфармаваны, а затым амаль адразу ж адноўлены 5 ліпеня 1900 году пад назовам «Ўэст Гэм Юнайтэд» з удзелам Сыда Кінга ў якасьці мэнэджара і будучага мэнэджара Чарлі Пэйнтэра ў якасьці ягонага памочніка[3].

ХХ стагодзьдзе

Белы конь Білі, выратавальнік фіналу кубка 1923 году

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Ангельшчыны. «Ўэст Гэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым дывізіёне, але ў 1932 годзе клюб выляцеў у Другі дывізіён і знаходзіўся тамака даволі доўга — чвэрць стагодзьдзя.

У 1950-я каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнэр: Тэд Фэнтан, які разьвіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «Малатабойцы» ізноў увайшлі ў першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат другога дывізіёну.

У 1961 годзе ў «Ўэст Гэме» зьмяніўся трэнэр. На месца Тэда Фэнтана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынаньні папярэдняга трэнэра ў пляне маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і зьмяніў схему гульні. Усё гэта прынесла посьпех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Ангельшчыне над «Прастанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцы атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Ўэст Гэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на эўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў «Мюнхэн-1860».

Да 1970-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнэрам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Ангельшчыны ў 1975 годзе. А ў 1976 годзе «Ўэст Гэм» мог паўтарыць свой эўрапейскі посьпех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бэльгійскаму «Андэрлэхту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клюб вярнуўся, прычым у 1980 «Ўэст Гэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Ангельшчыны, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка лігі, але саступіў «Лівэрпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым дывізіёне, што зьяўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Ўэст Гэм» ізноў апусьціўся ў ніжні па ўзроўні дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўсьлед чарговае паніжэньне ў клясе.

У пачатку 1990-х да трэнэра Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клюб адразу ж вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм’ер-Лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-Лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрЛукаш Фаб’янскі1985
2 АбБэн Джонсан2000
3 АбАаран Крэсўэл1989
4 АбКюрт Зума1994
5 АбУладзімер Цоўфал1992
7 ПАДжэймз Ўорд-Проўз1994
9 НапМайкл Антоніё1990
10 ПАЛукас Пакета1997
11 ПАКэлвін Філіпс (ар. Ман. Сіці)1995
14 ПАМагамэд Кудус2000
15 АбКанстантынас Маўрапанас1997
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
17 НапМаксвэль Карнэ1996
18 НапДэні Інгс1992
19 ПАЭдсан Альварэс1997
20 НапДжэрад Боўэн1996
21 АбАнджэлё Агбона1988
23 БрАльфонс Арэаля1993
27 АбНаеф Агер1996
28 ПАТомаш Соўчак1995
33 АбЭмэрсан Палміеры1994
45 НапДывін Мубама2004
49 БрДжозэф Ананг2000

Галоўныя трэнэры

МэнэджарПэрыяд
Сыд Кінг1901—1932
Чарлі Пэйнтэр1932—1950
Тэд Фэнтан1950—1961
Рон Грынўуд1961—1974
Джон Лаял1974—1989
Лоў Макеры1989—1990
Білі Бондз1990—1994
 
МэнэджарПэрыяд
Гары Рэднап1994—2001
Глен Рэдэр2001—2003
Элан Пардзью2003—2006
Элан Кэрбішлі2006—2008
Джанфранка Дзола2008—2010
Аўрам Грант2010—2011
Сэм Элардайс2011—2015
 
МэнэджарПэрыяд
Славен Біліч2015—2017
Дэйвід Моес2017—2018
Мануэль Пэлегрыні2018—2019
Дэйвід Моесз 2019

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі