Д’ёр

Д’ёр (па-вугорску: Аўдыё Győr , па-славацку: Ráb) — места на паўночным захадзе Вугоршчыны, адміністрацыйны цэнтар мэд’е Д’ёр-Мошан-Шопран і Заходне-Задунайскага краю. Места знаходзіцца на палове пуці паміж Будапэштам і Венаю, на кропе ўпадзеньня ракі Рабы ў Дунай. Д’ёр — шостае паводле велічыні места Вугоршчыны: насельніцтва на 2016 год — 129 568 чалавек, плошча — 174,62 км².

Д’ёр
вуг. Győr
Варашхаза
Варашхаза
Герб Д’ёруСьцяг Д’ёру
Першыя згадкі:1009
Краіна:Вугоршчына
Вобласьць:Заходне-Задунайскі край
Мэд’е:Д’ёр-Мошан-Шопран
Яраш:Д’ёр
Прэзыдэнт места:Чаба Андраш Дэжы[d][1]
Плошча:174,62 км²
Вышыня:108 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 129 568 чал. (2016)
шчыльнасьць:742 чал./км² (2016)
аглямэрацыя:227 704 чал.
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:+36 96
Паштовыя індэксы:9000—9030
Геаграфічныя каардынаты:47°41′3″ пн. ш. 17°38′4″ у. д. / 47.68417° пн. ш. 17.63444° у. д. / 47.68417; 17.63444 17°38′4″ у. д. / 47.68417° пн. ш. 17.63444° у. д. / 47.68417; 17.63444
Д’ёр на мапе Вугоршчыны
Д’ёр
Д’ёр
Д’ёр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://gyor.hu

Мінуўшчына

Тэрыторыя ўздоўж Дунаю была населеная яшчэ з даўніх часоў. Першае вялікае паселішча, заснаванае кельтамі, датаванае V стагодзьдзем да н. э. Яны назвалі места Ара Бона (бел. Добры алтар), і гэтая назва існавала да VIII стагодзьдзя, а ў скарочанай форме і дагэтуль выкарыстоўваецца як назва Д’ёру ў нямецкай (Raab) і славацкай (Ráb) мовах.

У I стагодзьдзі да н. э. сюды прыйшлі рымскія гандляры. Каля 10 н. э. паўночная частка заходняй Вугоршчыны была занятая рымскімі жаўнерамі і атрымала назоў Панонія. У IV стагодзьдзі з-за наездаў усходніх плямёнаў рымляне пакінулі тэрыторыю, аднак места працягнула існаваньне.

У 1896 годзе заснавалі аўтамабільны завод «Раба».

Славутасьці

Старое места Д’ёру — Капталанскі пагорак — знаходзіцца на зьліцьці трох рэк: Дунаю, Рабы і Рабкі. Рэзыдэнцыя Д’ёрскага біскупа лёгка пазнавальная па недабудаванай вежы. Найстарэйшыя будынкі места — жылая вежа XIII стагодзьдзя і гатычная капліца XV стагодзьдзя.

Сярод іншых славутасьцяў:

  • Гарадзкая ратуша
  • Базыліка
  • Царква кармэлітаў
  • Царква Бэнэдыктынскага ордэна імя Сьв. Ігнація Ляёлі
  • Музэй рымскай археалёгіі

Вонкавыя спасылкі