Рэшаў

места ў Падкарпацкім ваяводзтве Польшчы
(Перанакіравана з «Жэшаў»)

Рэшаў (па-польску: Rzeszów; па-украінску: Ря́шів) — горад у паўднёва-усходняй Польшчы, ёсьць адміністрацыйным цэнтрам Падкарапацкага ваяводзтва і Рэшаўскай дыяцэзіі. Жэшаў утварае гарадзкую акругу, а таксама зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Рэшаўскага павету. Колькасьць насельніцтва налічвае 177 862 чалавекі[1].

Рэшаў
Rzeszów
Рэшаў, стары горад
Рэшаў, стары горад
Герб РэшаваСьцяг Рэшава
Першыя згадкі:XI стагодзьдзе
Горад з:1354
Прэзыдэнт гораду:Тадэвуш Фэрэнц
Плошча:116,36 км²
Вышыня:197—384 м м н. у. м.
Насельніцтва (2010)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

177 862
1528,5
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Тэлефонны код:+(48) 17
Паштовы індэкс:з 35-001 да 35-959
Аўтамабільны код:RZ
Геаграфічныя каардынаты:50° пн. ш. 22° у. д. / 50° пн. ш. 22° у. д. / 50; 22 22° у. д. / 50° пн. ш. 22° у. д. / 50; 22
Рэшаў на мапе Польшчы
Рэшаў
Рэшаў
Рэшаў
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
www.rzeszow.pl

Горад ёсьць адміністрацыйным, прамысловым, гандлёвым, адукацыйным і культурным цэнтрам паўднёва-ўсходнай Польшчы. Тут знаходзіцца міжнародны аэрапорт, а таксама Падкарпацкі навукова-тэхналягічны парк, дзейнасьць якога скіраваная на разьвіцьцё высокатэхналягічнай прамысловасьці. У Жэшаве знаходзяцца буйныя дзяржаўныя навучальныя ўстановы: Рэшаўскі ўнівэрсытэт і Рэшаўскі політэхнічны інстытут імя Ігнацыя Лукасевіча. Акрамя гэтага дзейнічаюць прыватныя навучальныя ўстановы, буйнейшай зь якіх зьяўляецца Вышэйшая школа Інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня. У Жэшаве знаходзяцца тры консульскія ўстановы (нямецкая, славацкая і ўкраінская).

Праз горад праходзяць чыгуначныя лініі ДрэздэнКіеў, БеластокКошыцы. Прыкладна за 100 км ад Рэшава праходзяць дзяржаўныя межы з Украінай і Славаччынай.

Гарады-сябры

Крыніцы