Бірмінггэм

места ў Вялікабрытаніі

Бі́рмінггэм (па-ангельску: Birmingham; [ˈbɜːmɪŋəm], мясц. вымаўл. [ˈbɝːmɪŋɡəm]) — горад у Ангельшчыне, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і мэтрапольнага графства Заходні Мідлэндс.

Бірмінггэм
анг. Birmingham
Муніцыпальны дом Бірмінггэму
Муніцыпальны дом Бірмінггэму
Герб БірмінггэмуСьцяг Бірмінггэму
Першыя згадкі:7 стагодзьдзе
Горад з:1889
Краіна:Вялікабрытанія
Гістарычнае графства:Ўоркшыр
Цырыманіяльнае графства:Заходні Мідлэндс
Мэр:Івон Маскіта[d]
Плошча:267,8 км²
Вышыня:140 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць:1 074 300 чал. (2011)
шчыльнасьць:4011,58 чал./км² (2011)
этнічны склад:66,7% белыя (62,1% брытанцы)
21,0% азіяты
6,7% чорныя
3,2% зьмешаная раса
1,2% кітайцы
1,2% іншыя
Часавы пас:UTC+0
летні час:UTC+1
Тэлефонны код:0121
Паштовы індэкс:B
Геаграфічныя каардынаты:52°28′48″ пн. ш. 1°54′9″ з. д. / 52.48° пн. ш. 1.9025° з. д. / 52.48; -1.9025 1°54′9″ з. д. / 52.48° пн. ш. 1.9025° з. д. / 52.48; -1.9025
Бірмінггэм на мапе Вялікабрытаніі
Бірмінггэм
Бірмінггэм
Бірмінггэм
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.birmingham.gov.uk/

Першыя сталыя паселішчы зьявіліся напрыканцы 6 стагодзьдзя — пачатку 7 стагодзьдзя[1][2]. Бірмінгэм зьяўляецца самым густа населеным брытанскім горадам пасьля Лёндану з насельніцтвам 1 016 800 чалавек (перапіс 2008)[3]. Горад разьмяшчаецца ў цэнтры заходня-мідландсаўскай канурбацыі — другога па населенасьці гарадзкога раёна Вялікабрытаніі з насельніцтвам 2,284,093 чалавек (перапіс 2001)[4]. Бірмінггэмскі мэтрапольны абшар, які ўключае ў сябе прымежныя прыгарады, зь якімі горад шчыльна зьнітаваны людзкой ківачнай міграцыяй, зьяўляецца другім па населенасьці ў Вялікабрытаніі з агульным насельніцтвам 3,683,000 чалавек[5].

Бірмінггэм быў адным з цэнтральных ачагоў Індустрыяльнай рэвалюцыі, за што пазьней атрымаў мянушку «Майстэрня сьвету» (анг. The workshop of the world) або «Горад тысячы гандлёвых угодаў» (анг. City of a thousand trades)[6]. Нягледзячы на тое, што індустрыяльная значнасьць гэтага гораду зьнізілася, Бірмінггэм разьвіўся да статусу нацыянальнага камэрцыянага цэнтру, які лічыцца другім па ліку найлепшым месцам для вядзеньня бізнэсу[7]. Бірмінггэм зьяўляецца цэнтрам дзейнасьці канфэрэнцыяў, розьнічнага гандлю, спартыўных спаборніцтваў у шэрагу са стала разьвітымі сфэрамі высокіх тэхналёгіяў, навуковых дасьледваньняў і прагрэсіўнай галіны эканомікі, якія падтрымліваюцца трыма тамтэйшымі ўнівэрсытэтамі. Таксама Бірмінггэм зьяўялецца чацьвёртым па ліку самым наведвальным замежнымі турыстамі горадам у Вялікабрытаніі[8] і мае другую па ліку буйнейшую гарадзкую эканоміку[9].

У 2010 годзе Бірмінггэм атрымаў 55 месца ў ліку гарадоў з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце паводле кансалтынгавай кампаніі Mercer[10]. У цяперашні час распрацоўваецца буйны праект «Вялікі горад» (анг. Big City Plan) па пераўладкаваньні цэнтральнай часткі Бірмінггэма з мэтай зрабіць яго 20-м па ліку горадам з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце[11]. У гутарковай мове насельнікаў Бірмінггэма называюць «Brummies», тэрмінам утвораным ад слова «Brum» — адной зь мянушак горада. Сама мянушка можа быць утворана ад дыялектнай назвы горада «Brummagem»[12], якая ў сваю чаргу можа быць утворана ад адной з ранейшых назваў горада накшталт «Bromwicham»[13]. Існуе своеасаблівы бірмінггэмскі дыялект і акцэнт.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі